Чыжоўка-Арэна
From Wikipedia, the free encyclopedia
From Wikipedia, the free encyclopedia
«Чыжоўка-Арэна», поўная назва — «Шматфункцыянальны культурна-спартыўны і забаўляльны комплекс “Чыжоўка-Арэна“») — шматфункцыянальны комплекс у горадзе Мінск, Беларусь. Арэна размяшчаецца на поўдні горада ў мікрараёне Чыжоўка, на беразе Чыжоўскага вадасховішча, на частцы тэрыторыі парку імя 900-годдзя Мінска. Афіцыйнае адкрыццё адбылося 25 снежня 2013 года[3].
Чыжоўка-Арэна | |
---|---|
Поўная назва | Шматфункцыянальны культурна-спартыўны і забаўляльны комплекс «Чыжоўка-Арэна» |
Месцазнаходжанне | Мінск |
Закладзены | 2009 |
Пабудаваны | 2013 |
Адкрыты | 25 снежня 2013 |
Кошт узвядзення | 450 млрд. бел. руб.[1]; 189 млн $[2] |
Архітэктар | Марат Мікітавіч Гроднікаў |
Хатняя каманда | ХК Юнацтва (Мінск) |
Умяшчальнасць | 9 614 |
Памеры поля | 30x61 м |
Сайт | chizhovka-arena.org |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Другая па велічыні пасля «Мінск-Арэны» лядовая пляцоўка краіны, яна была пабудавана да чэмпіянату свету па хакеі 2014 года і прыняла 30 матчаў гэтага турніру, у тым ліку два чвэрцьфіналы.
У аснове праекта архітэктара Марата Гроднікава — вобраз дзвюх кропель вады, якія перацякаюць адна ў адну: сучасны будынак са шкла і металу гарманічна ўпісваецца ў прыродны ландшафт Чыжоўскага вадасховішча. У маштабны комплекс, пабудаваны з улікам сусветнага вопыту і стандартаў Міжнароднай федэрацыі хакея, уваходзяць вялікая арэна (агульная плошча 39073,27 м²), малая арэна (19452 м²) і злучальная зона (9 344 м²), дзе знаходзіцца цэнтр адпачынку і забаў[4].
Вялікая арэна выкарыстоўваецца для правядзення хакейных турніраў і буйных матчаў, спаборніцтваў па фігурным катанні і шорт-трэку, пры неабходнасці трансфармуецца ў пляцоўку для гульнявых відаў спорту, адзінаборстваў, цяжкай атлетыкі і гімнастыкі, а таксама выставак, канцэртаў і шоу. Лядовая пляцоўка (30х60 м) з бартавой сістэмай, якая плавае, спраектавана на ўзор большасці арэн клубаў Нацыянальнай хакейнай лігі. Дзякуючы бартам, якія амартызуюцца, паніжана рызыка траўмавання гульцоў. Умяшчальнасць трыбун вялікай арэны — 8807 чалавек, акрамя таго, паміж партэрам і верхнім узроўнем знаходзяцца 43 VІР-ложы на 500 месцаў. У вялікай арэне акрамя сямі раздзявалак і экіпіровачнага цэнтра ёсць станцыя антыдопінгавага кантролю і пункт першай дапамогі.
Малая арэна прызначана для прафесійных трэніровак і спаборніцтваў спартсменаў, а таксама масавага катання на каньках. Акрамя лядовай пляцоўкі і 15 раздзявалак, яна змяшчае аднаўленча-аздараўленчы цэнтр (з трыма саўнамі), дзве спартыўныя залы і адміністрацыйныя памяшканні.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.