From Wikipedia, the free encyclopedia
Чулы́м[1] (руск.: Чулы́м[2]) — рака ў Азіяцкай частцы Расіі, у Сібіры, у Рэспубліцы Хакасія, Краснаярскім краі і Томскай вобласці, правы прыток ракі Об (басейн Карскага мора).
Чулым | |
---|---|
руск. Чулым | |
Характарыстыка | |
Даўжыня | 1799 км |
Басейн | 137 000 км² |
Расход вады | 785 м³/с (у ніжнім цячэнні) |
Вадацёк | |
Выток | |
• Месцазнаходжанне | зліццё рэк Белы Іюс і Чорны Іюс |
• Каардынаты | 54°56′56,5″ пн. ш. 89°49′56,27″ у. д.HGЯO |
Вусце | Об |
• Месцазнаходжанне | за 2542 км ад вусця |
• Каардынаты | 57°43′54″ пн. ш. 83°49′34″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Об → Карскае мора |
Краіна | |
Рэгіёны | Хакасія, Краснаярскі край, Томская вобласць |
Код у ДВР | 13010400112115200013824 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Даўжыня ракі 1799 км, плошча вадазборнага басейна 134 тыс. км². Сярэдні расход вады у ніжнім цячэнні складае 785[3] м³/c, сярэдні шматгадовы сцёк 24,775[3] км³/год. Утвараецца зліццём рэк Белы Іюс і Чорны Іюс, вытокі якіх знаходзяцца на Кузнецкім Алатау. У вярхоўі (да горада Ачынск) рака мае горны характар. Ніжэй працякае па Чулыма-Енісейскай раўніне, дзе рэчышча звілістае, месцамі дзеліцца на рукавы. Упадае ў раку Об за 2542 км ад яе вусця[4]. У ніжнім цячэнні шырыня поймы ракі дасягае 10[3] км, рэчышча — да 1200[3] м. У жыўленні ракі пераважае снегавое. Замярзае Чулым у пачатку лістапада, вызваляецца ад лёду ў канцы красавіка — пачатку мая. Рака суднаходная на адлегласці 897 км ад вусця[4].
Прытокі: Танга, Кузурба (Кашурыха), Кызынджуль, Тумна (Малая Тумна), Жура, Балахта (Балахта 1-я), Сыр, Кызылка (Кізілка), Бярозавая (Бярозаўка), Агата, Барсук, Таможанка, Амала (Баброўка), Балахтон (Балахтонка), Чымжуль, Барабанаўка, Ададым, Ельнік, Туцюл, Ітака, Біцятка, Мазулька, Салыр, Салырка, Улуй, Вялікі Улуй, Кумырка, Ішымка, Камчала, Тунуй, Хазін, Аіндат, Чулка, Жужуй, Чыкча-Юс, Арбатур, Ашурга, Муны, Туйла, Арбагач, Кія, Яя, Алтарык, Тазырбак, Захаркіна, Анга, Сайга, Лай, Юрмет, Хар, Пуданга і іншыя рэкі і ручаі[4].
Гарады на рацэ: Назарава, Ачынск, Асіна.
У сярэднім і ніжнім цячэнні пражывае невялікі цюркскі этнас чулымцы.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.