рака ў Азіяцкай частцы Расіі From Wikipedia, the free encyclopedia
Кі́я (руск.: Ки́я[1]) — рака ў Азіяцкай частцы Расіі, у Сібіры, у Кемераўскай і Томскай абласцях, левы прыток ракі Чулым (басейн Обі).
Кія | |
---|---|
руск. Кия | |
Характарыстыка | |
Даўжыня | 548 км |
Басейн | 32 200 км² |
Расход вады | 150 м³/с (каля горада Марыінск) |
Вадацёк | |
Выток | |
• Месцазнаходжанне | схілы гары Мядзвежая |
• Каардынаты | 54°37′22″ пн. ш. 88°25′33″ у. д.HGЯO |
Вусце | Чулым |
• Месцазнаходжанне | каля сяла Зыранскае |
• Каардынаты | 56°51′11″ пн. ш. 86°39′54″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Чулым → Об → Карскае мора |
Краіна | |
Рэгіёны | Кемераўская вобласць, Томская вобласць |
Код у ДВР | 13010400212115200018064 |
— выток, — вусце | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Даўжыня ракі 548 км. Плошча вадазбору 32 200 км². Сярэдні расход вады каля горада Марыінск складае 150 м²/с, аб’ём сцёку 4,734 км³/год. Выток ракі знаходзіцца на тэрыторыі Кемераўскай вобласці, на паўночных схілах гары Мядзвежая[2]. Працякае ў цэнтральнай частцы ўсходняга схіла Кузнецкага Алатау. Упадае ў Чулым за 376 км ад вусця, каля сяла Зыранскае (Томская вобласць). У верхнім цячэнні рака мае горны характар. Ніжэй сяла Чумай Кія выходзіць на раўніну. Тут рэчышча ўтварае лукавіны, зрэдку сустракаюцца астравы, у ніжнім цячэнні дзеліцца на рукавы і пратокі. Шырыня рэчышча ў верхнім цячэнні каля 63 м, перад вусцем — амаль 300 м[2]. Уздоўж берагоў на горным участку пячоры, гроты, скалы вышынёй 15–20 м (на тэрыторыі помніка прыроды «Белакаменны ўцёс» — да 100 м)[2]. Жыўленне ракі снегавое і дажджавое. Замярзае Кія ў лістападзе, ледаход у красавіку. Суднаходная на 13 ад вусця да пасёлка Краснаярскі рэйд[3]. Сплаўная. Аб’ект турызму.
Прытокі: Татарка, Баброўка, Тунказ (Тункас), Безымянка, Граматуха, Кійскі Шалтыр, Таланаўка, Тулуюл (Вялікі Тулуюл), Кундат (Вялікі Кундат), Кашкадак, Усек, Чумай, Серта (Паўднёвая Серта), Юра, Бім, Баімчык, Ута, Антыбес, Цяжын, Кайдатка, Берыкуль, Ербагач, Пясчанка, Туйла, Саваксы, Асінаўка, Кубедат, Туендат, Чэць, Чыгісла і іншыя рэкі і ручаі[3].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.