![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/4/4f/Maailmajaod_pd.png/640px-Maailmajaod_pd.png&w=640&q=50)
Частка свету
From Wikipedia, the free encyclopedia
Часткі свету — найбольш глабальныя геаграфічныя рэгіёны, да якіх належаць мацерыкі ці іх значныя часткі разам з прылеглымі астравамі. Звычайна вылучаюць шэсць частак свету:[1]
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/4/4f/Maailmajaod_pd.png/640px-Maailmajaod_pd.png)
Аўстралія і Акіянія — фіялетавым;
Азія — аранжавым;
Амерыка — зялёным;
Антарктыда — блакітным;
Афрыка — жоўтым;
Еўропа — чырвоным.
Існуе розніца паміж паняццямі «мацярык» і «частка свету». Падзяленне на мацерыкі выкананае па прыкмеце аддаленасці воднай прасторай ад іншых мацерыкоў, а часткі свету — паняцце хутчэй гісторыка-культурнае. Так, кантынент (мацярык) Еўразія складаецца з дзвюх частак свету — Еўропы і Азіі. А частка свету Амерыка размяшчаецца на двух мацерыках — Паўднёвая Амерыка і Паўночная Амерыка. Да таго ж, часткі свету ўключаюць у сябе і аднесеныя да іх астравы, таму, хоць і няма такога мацерыка Акіянія, адпаведныя астравы ўваходзяць у частку свету Аўстралія і Акіянія.