![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/a/a0/LocationOceania.png/640px-LocationOceania.png&w=640&q=50)
Аўстралія і Акіянія
частка свету, якая складаецца з Аўстралазіі, Меланезіі, Мікранезіі і Палінезіі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Аўстра́лія і Акія́нія — частка свету, якая складаецца з мацерыка Аўстралія, астравоў, якія прылягаюць да Аўстраліі, і астравоў, якія ўваходзяць у Акіянію. Агульная плошча Аўстраліі і Акіяніі складае 8,52 млн. км², насельніцтва — 33,8 млн. чал.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/a/a0/LocationOceania.png/640px-LocationOceania.png)
Асноўныя артыкулы: Аўстралія (кантынент) і Акіянія
Пры падзеле ўсёй сушы на часткі свету Акіянія звычайна аб'ядноўваецца з Аўстраліяй у частку свету «Аўстралія», часам вылучаецца ў самастойную частку свету і радзей разглядаецца як частка свету «Аўстралія і Акіянія» [1]. У англамоўных краінах частка свету «Аўстралія і Акіянія» завецца проста «Oceania». З іншага боку, нярэдка паняцце «Oceania» супадае па сэнсе з беларускім «Акіянія».