Чарсцвяцкае
возера ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
возера ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Чарсцвя́цкае возера, Чарсцвяты — возера ў Беларусі, ва Ушацкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Дзіва, за 15 км на ўсход ад гарадскога пасёлка Ушачы, каля вёскі Слабада. Уваходзіць ва Ушацкую групу азёр.
Чарсцвяцкае возера | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | 129,3[1] м |
Даўжыня | 6,9 км |
Шырыня | 2,5 км |
Плошча | 9,35 км² |
Аб’ём | 0,0207 км³ |
Даўжыня берагавой лініі | 19,2 км |
Найбольшая глыбіня | 4,3 м |
Гідралогія | |
Салёнасць | 0,3 ‰ |
Празрыстасць | 0,8 м |
Басейн | |
Плошча вадазбору | 152 км² |
Упадаюць | Выдрыца |
Выцякаюць | Гарбаціца |
Размяшчэнне | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
|
|
|
|
|
|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Плошча паверхні 9,35 км². Найбольшая глыбіня 4,3 м. Даўжыня 6,9 км, найбольшая шырыня 2,5 км. Плошча вадазбору 125 км².
Катлавіна возера тэрмакарставага тыпу. Схілы катлавіны вышынёй 5—10 м, на поўдні і захадзе 10—18 м. Берагі нізкія, паступова пераходзяць у вузкую забалочаную пойму. Дно да глыбіні 0,5—1 м, пясчанае, ніжэй выслана сапрапелем. Глыбіні да 2 м займаюць 49 % плошчы возера. Ёсць 8 астравоў агульнай плошчай 0,8 км² (буйнейшыя з іх — Хутар, Вялежжа, Казлячы).
Возера эўтрофнае, праточнае. Упадае рака Выдрыца і 3 ручаі, выцякае ручай Гарбаціца[1] ў возера Павульскае. Шырыня паласы надводнай расліннасці да 200 м.
Уздоўж берагоў возера вёскі Слабада, Карачына, Наваселле, Славені.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.