![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/c/cd/Chanakya_artistic_depiction.jpg/640px-Chanakya_artistic_depiction.jpg&w=640&q=50)
Чанак’я
From Wikipedia, the free encyclopedia
Чанак’я (санскр.: चाणक्य Cāṇakya), вядомы таксама пад імёнамі Каўтылья, Вішнугупта і Ватсьяяна — знакаміты ў індыйскай гісторыі брахман, які граў галоўную ролю ва ўзвядзенні Чандрагупты на сталец царства Магадха і ў знішчэнні колішняй дынастыі — Нанда. Ён вылучаўся хітрасцю і тонкім палітычным розумам, і параўноўваецца гісторыкамі Індыі з Макіявелі. Яго пяру прыпісваюць трактат пра палітыку і маральнасць, вядомы пад загалоўкам Чанак’я-сутра, а таксама трактат Чанак’я-раджанітышастра.
Чанак’я | |
---|---|
![]() | |
Імя пры нараджэнні |
санскр.: Kauṭilya or Vishnu Gupta корнск.: Kauṭilya корнск.: Vishnu Gupta |
Род дзейнасці | пісьменнік, філосаф, эканаміст, настаўнік, астролаг, дараднік, палітык |
Дата нараджэння | 375 да н.э. |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 283 да н.э. |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Веравызнанне | індуізм |
![]() |
Лічыцца, што з-пад яго пяра выйшаў трактат «Артхашастра», у перакладзе з санскрыта — «Навука аб карысці», які быў створаны на працягу IV стагоддзя да нашай эры і лічыцца першай у свеце кнігай, у якой былі сфармуляваны асноўныя прынцыпы дзейнасці спецслужб. Чанак’я з’яўляецца галоўнай дзеючай асобай у вядомай драме Вішакхадаты — «Мудраракшаса».