![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/7/76/Anatomical_Man.jpg/640px-Anatomical_Man.jpg&w=640&q=50)
Астралогія
From Wikipedia, the free encyclopedia
Астралогія (ад стар.-грэч.: ἄστρον — «зорка» і λόγος «думка, навука») — група варажбовых практык, традыцый і вераванняў, пастулюецца ўздзеянне нябесных целаў на зямны свет і чалавека (на яго тэмперамент, характар, учынкі і будучыню) і, адпаведна, магчымасць прадказання будучыні па руху і размяшчэнню нябесных целаў на нябеснай сферы і адносна адзін аднаго.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/7/76/Anatomical_Man.jpg/640px-Anatomical_Man.jpg)
Еўрапейская і індыйская астралогія вядуць сваё паходжанне ад шумера-вавілонскіх астральных міфаў, у якіх нябесныя цела (Сонца, Месяц, планеты) і сузор’і былі асацыяваныя з багамі і міфалагічнымі персанажамі, уплыў багоў на зямное жыццё ў рамках гэтай міфалогіі трансфармавалася ва ўплыў на жыццё нябесных цел — сімвалаў бажаствоў. Вавілонская астралогія была запазычаная грэкамі і, затым, у ходзе кантактаў з эліністычным светам, перайшла ў Індыю.
У цяперашні час навука кваліфікуе астралогію як псеўданавуку і забабон, Нацыянальны навуковы фонд ЗША выкарыстоўвае астралогію ў якасці «эталоннай» ілжэнавукі ў ацэначнай сістэме «Science and Engineering Indicators».
Энцыклапедыя Брытаніка адносіць астралогію да магічных варажбовых практык, заснаваных на канцэпцыях, несумяшчальных з навуковымі дадзенымі.