From Wikipedia, the free encyclopedia
Ціхаакіянскае вулканічнае вогненнае кольца (Ціхаакіянскае вогненнае кольца, Ціхаакіянскае кольца, Ціхаакіянскі вогненны пояс) — вобласць па перыметры Ціхага акіяна, у якой знаходзіцца большасць дзейсны вулканаў і адбываецца мноства землятрусаў. Усяго ў гэтай зоне налічваецца 328 дзейсных наземных вулканаў з 540 вядомых на Зямлі.
На заходнім узбярэжжы Ціхага акіяна вулканічны ланцуг цягнецца ад паўвострава Камчатка праз Курыльскія, Японскія, Філіпінскія астравы, востраў Новая Гвінея, Саламонавы астравы і Новую Зеландыю да Антарктыды. Усходняя частка кальцо ўключае вулканы паўночна-ўсходняй Антарктыды, астравоў Вогненнай Зямлі, Андаў, Кардыльераў і Алеуцкіх астравоў.
У Ціхім акіяне знаходзіцца некалькі зон спрэдынгу (разрастання) акіянічнай літасферы, галоўная з якіх — Усходне-Ціхаакіянская зона (складаецца з падводных літасферных пліт Какос і Наска). Па перыферыі акіяна адбываецца субдукцыя гэтых пліт пад суседніякантыненты. Над кожнай зонай субдукцыі працягнуўся ланцужок вулканаў, усё разам яны і ўтвараюць Ціхаакіянскае кольца. Аднак гэта кольца незамкнёнае, яно перарываецца там, дзе няма субдукцыі — ад Новай Зеландыі і ўздоўж антарктычнага ўзбярэжжа. Акрамя таго, ні субдукцыі, ні вулканізму няма на двух адрэзках узбярэжжа Паўночнай Амерыкі: уздоўж паўвострава і штата Каліфорнія (больш за 2000 км) і на поўнач ад вострава Ванкувер (амаль 1500 км).
У Ціхаакіянскім вогненным кольцы адбылося амаль 90% усіх сусветных землятрусаў і 80% найбольш магутных з іх. Наступная па магутнасці сейсмічная зона (5—6% землятрусаў і 17% самых магутных землятрусаў свету) — гэта Міжземнаморскі складкавы пояс, які пачынаецца каля Явы і Суматры, ідзе праз Гімалаі, Міжземнамор'е і заканчваецца ў Атлантычным акіяне. Сярэдне-Атлантычны хрыбет — трэцяя па магутнасці зона землятрусаў.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.