беларускі футбаліст і трэнер From Wikipedia, the free encyclopedia
Цімафей Калачоў (нар. 1 мая 1981, Магілёў) — беларускі футбаліст (паўабаронца) і трэнер. Ігрок нацыянальнай зборнай Беларусі (2004—2016). Найлепшыя гады кар’еры правёў у расійскім клубе «Растоў». Футбаліст года Беларусі (2013, 2016).
Агульная інфармацыя | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Поўнае імя | Цімафей Сяргеевіч Калачоў | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
1 мая 1981[1][2][…] (43 гады) |
|||||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства |
Беларусь Расія |
|||||||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 173 см | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Вага | 69 кг | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | паўабаронца | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клуб | Чайка | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Пасада | трэнер | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||
Трэнерская кар’ера | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||
Узнагароды і медалі | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Пачынаў прафесійную кар’еру ў складзе магілёўскага «Дняпра-Трансмаша». У 2003 годзе перайшоў у салігорскі «Шахцёр». У складзе гарнякоў правёў выдатны сезон, быў прызнаны найлепшым іграком чэмпіянату Беларусі, пасля чаго пераехаў у чэмпіянат Украіны. Але, замацавацца ў данецкім «Шахцёры» не атрымалася, Цімафей выступаў пераважна за другую каманду данчан.
У сезоне 2005 выступаў у Першай лізе Расіі за «Хімкі», а на наступны сезон перабраўся ў клуб Прэм’ер-лігі «Растоў». Па выніках сезона 2007 «Растоў» страціў месца ў элітным дывізіёне, і Цімафей перайшоў у самарскія «Крылы Саветаў».
У 2010 годзе вярнуўся ў «Растоў» і стаў там адным з ключавых ігракоў. Выдатна правёў сезон 2013/14, у якім забіў 6 галоў і дапамог камандзе заняць высокае сёмае месца ў чэмпіянаце, а таксама выйграў Кубак Расіі. У сезоне 2015/16 стаў срэбраным прызёрам чэмпіянату Расіі, а ў наступным сезоне паспяхова гуляў за «Растоў» у Лізе чэмпіёнаў.
Завяршыў кар’еру ў маі 2019 года.
Выступаў у складзе моладзевай зборнай Беларусі на моладзевым чэмпіянаце Еўропы ў Германіі 2004.
З 2004 года трывала выступаў за нацыянальную зборную Беларусі. У снежні 2016 года, пасля няўдалага пачатку адбору на чэмпіянат свету 2018, абвясціў аб завяршэнні кар’еры ў зборнай[3].
У студзені 2020 года вярнуўся ў «Растоў», стаўшы трэнерам у дзіцяча-юнацкіх камандах клуба[4].
У чэрвені 2021 года стала вядома, што Калачоў далучыцца да трэнерскага штабу «Чайкі» з Песчанакопскага[5]. Пакінуў клуб у чэрвені 2022 года. У снежні 2022 года вярнуўся ў трэнерскі штаб «Чайкі» ў якасці памочніка Ігара Сямшова[6].
У снежні 2013 года быў прызнаны футбалістам года Беларусі. Названы найлепшым футбалістам Беларусі 2016 года.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.