расійскі футбольны клуб From Wikipedia, the free encyclopedia
«Крылы Саветаў» (руск.: Крылья Советов) — расійскі футбольны клуб з горада Самара. Заснаваны ў 1942 годзе. Бронзавы прызёр чэмпіянату Расіі 2004 года. Да 2014 года быў адзіным немаскоўскім клубам, які ўдзельнічаў ва ўсіх розыгрышах найвышэйшай лігі, разам з ЦСКА, «Спартаком», «Дынама» і «Лакаматывам». З улікам чэмпіянатаў СССР клуб больш за 45 сезонаў правёў у элітных дывізіёнах расійскага футбола. Першая каманда, якая ў чэмпіянаце Расіі па футболе дасягнула мяжы ў 500 згуляных матчаў[1]. Таксама «Крылы Саветаў» першым з расійскіх футбольных клубаў дасягнуў адзнакі ў 600 згуляных матчаў у найвышэйшым дывізіёне расійскіх першынстваў 1 жніўня 2011 года матчам на хатнім стадыёне супраць пермскага «Амкара».
Крылы Саветаў | |||
---|---|---|---|
Поўная назва | ЗАО «Профессинальный футбольный клуб „Крылья Советов“» | ||
Заснаваны | 1942 | ||
Горад | Самара, Расія | ||
Стадыён |
Самара Арэна Умяшчальнасць: 45 000 |
||
Уладальнік | Самарская вобласць | ||
Галоўны трэнер | |||
Чэмпіянат | Прэм’ер-ліга | ||
2022/23 | 12 месца | ||
Сайт | Афіцыйны сайт | ||
|
У пачатку 1942 года старшыня цэнтральнага камітэта прафсаюза авіяцыйнай галіны Васерман напісаў ліст наркаму авіяпрамысловасці Шахурыну з просьбай арганізаваць перавод у Маскву 27 былых сталічных футбалістаў, якія апынуліся ў эвакуацыі ў Молатаве і Куйбышаве. 12 красавіка намеснік наркама Дзяменцьеў вырашыў, што было за лепшае стварыць моцную футбольную каманду ў Куйбышаве і Молатаве, не выклікаючы ў Маскву найлепшых.
Гэтак дзякуючы гэтаму лісту з працаўнікоў маскоўскіх «Завода імя Фрунзэ», «Авіяцыйнага завода № 1» імя Сталіна, варонежскага «завода № 18 імя Варашылава», а таксама авіяцыйных прадпрыемстваў, эвакуіраваных у Куйбышаў з Мінска і Данецка была заснавана каманда «Крылы Саветаў». Першы свой матч яна правяла ўжо 3 мая 1942 года. 30 ліпеня 1944 года адбыўся дэбют «Крылаў Саветаў» у Кубку СССР. У матчы 1/16 фінала «Крылы Саветаў» саступілі футбалістам маскоўскага «Лакаматыва» з лікам 1:5.
Першую гульню на першынство СССР (2-я група) «Крылы Саветаў» правялі на куйбышаўскім стадыёне «Лакаматыў» 3 чэрвеня 1945 года супраць каманды «Тарпеда» (Горкі) і завяршылі яе ўнічыю з лікам 1:1. Гол, які стаў для «Крылаў Саветаў» першым у чэмпіянатах СССР, забіў Пётр Бурмістраў. У другім матчы «Крылы Саветаў» дома атрымалі перамогу над ленінградскім «Спартаком» 3:0, а затым перамаглі з лікам 2:1 «Балтфлот». Потым былі выязныя перамогі ў Новасібірску, Чалябінску, Свярдлоўску і Молатаве. «Крылы Саветаў» выйшлі ў лідары групы, а за адзін тур да заканчэння чэмпіянату абыграўшы адэскі «Харчавік» 5:1, забяспечылі сабе выхад у першую групу.
21 красавіка 1946 года ў Алма-Аце «Крылы Саветаў» правялі свой першы матч у найвышэйшым дывізіёне СССР і саступілі ленінградскаму «Зеніту» з лікам 1:2.
Пасля спынення існавання СССР «Крылы Саветаў» засталіся ў найвышэйшай лізе. Самарскі клуб дэбютаваў у чэмпіянаце Расіі ў Маскве 29 сакавіка 1992 года ў матчы супраць сталічнага «Спартака» (0:5). Сваю першую перамогу ў чэмпіянаце Расіі «Крылы Саветаў» атрымалі 12 красавіка 1992 года ў хатнім матчы супраць пецярбургскага «Зеніта» з лікам 1:0, гол забіў Аляксандр Цыганкоў. 7 верасня 1992 года ў гасцявым матчы супраць стаўрапольскага «Дынама» «Крылы Саветаў» пацярпелі паражэнне з лікам 0:2, але за ўдзел дыскваліфікаванага футбаліста ў складзе «Дынама» гаспадарам была залічана тэхнічнае паражэнне — 0:3. Гэтак была «здабыта» першая перамога «Крылаў Саветаў» на чужым полі.
Станам на люты 2024 года.
|
|
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.