From Wikipedia, the free encyclopedia
Центурыён, A41 (англ.: Centurion, A41) — брытанскі сярэдні танк. Па заходняй класіфікацыі належыць да АБВ першага пакалення.
Центурыён | |
---|---|
Класіфікацыя | сярэдні танк/асноўны баявы танк[1] |
Краіна | Вялікабрытанія |
Баявая маса, т | 43—51 |
Гісторыя | |
Вытворца | Leyland Motors, Royal Ordnance Factory, Vickers |
Гады вытворчасці | 1945—1962 |
Гады эксплуатацыі | 1945—цяперашні час |
Колькасць выпушчаных, шт. | 4423 |
Асноўныя аператары | |
Габарыты | |
Даўжыня, мм | 7200 |
Шырыня, мм | 3390 |
Вышыня, мм | 3010 |
Узбраенне | |
Калібр і марка гарматы |
76,2-мм QF 17 pounder 83,4-мм QF 20 pounder 105-мм L7 |
Тып гарматы | наразная |
Кулямёты |
1-2 × 7,92-мм BESA 1-7,62 Браўнінг 1-12,7 Браўнінг |
Рухомасць | |
Тып рухавіка | V-вобразны 12-цыліндравы карбюратарны вадкаснага астуджэння |
Хуткасць па шашы, км/г | 35 |
Запас ходу, км | 192 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Распрацаваны ў 1943—1945 гадах для супрацьстаяння германскім цяжкім танкам у рамках канцэпцыі «ўніверсальнага танка», які павінен быў замяніць сабой існуючыя раней пяхотныя і крэйсерскія танкі. Першыя серыйныя «Цэнтурыёны» паступілі ў армію ў 1945 годзе, ужо пасля заканчэння баявых дзеянняў у Еўропе. Неаднаразова мадэрнізуемы, «Цэнтурыён» знаходзіўся ў серыйнай вытворчасці з 1945 па 1962 год. Усяго было выпушчана 4423 танкі гэтага тыпу, не лічачы машын на яго базе.
«Цэнтурыён» складаў аснову танкавага парку Вялікабрытаніі аж да сярэдзіны 1960-х, калі быў заменены асноўным баявым танкам «Чыфтэн». Большая частка выпушчаных танкаў была, у асноўным пасля зняцця з узбраення, пастаўлена шэрагу іншых краін. Першае баявое прымяненне «Цэнтурыёна» адбылося ў Карэйскай вайне, з тых часоў ён прымаў удзел у многіх іншых канфліктах, у прыватнасці у В’етнамскай вайне і шэрагу блізкаўсходніх войнаў. Станам на 2007 год у асноўным зняты з узбраення ў большасці краін, але ўсё яшчэ заставаўся ў страі ў Ізраілі, Іарданіі, ПАР і Сінгапуры.
Сярэдні танк Centurion выкананы па класічнай кампанавальнай схеме з кармавым размяшчэннем маторна-трансмісійнага аддзялення. У пярэдняй частцы корпуса танка найбольш распаўсюджанай мадыфікацыі Centurion Mk.3 справа размешчана аддзяленне кіравання, у якім знаходзіцца кіроўца, а з левага боку размешены боепрыпасы, скрыня для захоўвання маёмасці і бак для пітной вады. У даху аддзялення ўпраўлення маецца люк механіка-кіроўцы, у вечках якога ўстаноўлены два перыскапічных прыбора назірання. У баявым аддзяленні, размешчаным у сярэдняй частцы танка, размяшаюцца справа ад гарматы наводчык і камандзір танка, злева — зараджаючы.
На даху вежы справа знаходзіцца камандзірская вежка з люкам, па перыметры якой устаноўлены скошаныя блокі трыплекс. У даху вежкі ўсталёўваецца перыскоп, лявей камандзірскай вежкі размешчаны люк зараджалага. Для назірання за мясцовасцю зараджаючы карыстаецца перыскапічным назіральным прыборам. У наводчыка ўсталяваны перыскапічны прыцэл. У кармавой частцы вежы прадугледжаны круглы люк, яго можна зачыніць вечкам. Пад падлогай баявога аддзялення ўстаноўлены акумулятарныя батарэі.
Радыёстанцыя размешчана ў кармавой частцы вежы, на даху якой устаноўлены тры антэны. У пярэдняй частцы вежы звонку злева і справа ад рухомай браніроўкі ўстаноўлена па адным шасціствольным гранатамётаў калібра 51 мм для пастаноўкі дымавых завес. На бартах вежы замацаваны скрыні, у якіх укладваюцца чахлы, маскіровачныя сеткі, палатка, коўдры і іншае. На карме вежы замацаваны запасны бачок з вадой ёмістасцю 20,5 л і шпулькі з кабелем.
У вежы танка ўстаноўлена 83,8-мм (20-фунтовая) наразная гармата з пачатковай хуткасцю бранябойнага снарада 1020 м/сек. З гарматай спараваны кулямёт калібра 7,92 мм. Гармата танка выканана без дульнага тормазу. Зенітны кулямёт на танку не ўстанаўліваецца. Трапнасць стральбы з танка з ходу забяспечваецца ўстаноўкай стабілізатара ўзбраення ў двух плоскасцях навядзення. Механізмы вертыкальнай і гарызантальнай наводкі гарматы маюць электрычны прывад. Боекамплект складае 65 стрэлаў да гарматы і 3600 патронаў да кулямёта.
Танк «Цэнтурыён» з’яўляецца ў шэрагу камп’ютарных гульняў:
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.