Частка Польшчы, якая ўваходзіла ў склад Расійскай імперыі (1815-1918) From Wikipedia, the free encyclopedia
Царства Польскае (польск.: Królestwo Polskie) — дзяржаўнае ўтварэнне ў Цэнтральнай Еўропе, якое было ў асабістай уніі з Расійскай імперыяй у 1815—1830 гадах. У 1831 годзе пасля паразы Лістападаўскага паўстання Царства Польскае непасрэдна ўключана ў склад Расійскай імперыі. У 1864 годзе, пасля паразы Студзеньскага паўстання, расійскі імператар пазбавіў Каралеўства Польскае слядоў аўтаноміі, край стаў звычайнай тэрыторыяй Расіі пад назвай «Прывіслянскі край».
Асабістая унія, генерал-губернатарства Расійскай імперыі, з 1831 года ў складзе Расійскай імперыі як аўтаномная адзінка, з 1864 года ў складзе Расійскай імперыі без аўтаноміі | |||||
Царства Польскае | |||||
---|---|---|---|---|---|
польск.: Królestwo Polskie | |||||
|
|||||
Гімн: Pieśń narodowa za pomyślność króla[d] | |||||
|
|||||
Сталіца | Варшава | ||||
Мова(ы) | польская мова, руская мова | ||||
Афіцыйная мова | руская і польская | ||||
Рэлігія | каталіцызм | ||||
Грашовая адзінка | Polish rubel[d] | ||||
Плошча | 127 тыс. км² (1816) | ||||
Насельніцтва | 2,7 млн чал. (1816 год) | ||||
Форма кіравання | асабістая унія | ||||
Дынастыя | Раманавы | ||||
Цар | |||||
• 1815—1825 | Аляксандр I | ||||
• 1825—1855 | Мікалай I | ||||
• 1855—1881 | Аляксандр II | ||||
• 1881—1894 | Аляксандр III | ||||
• 1894—1917 | Мікалай II | ||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Пасля Венскага кангрэса, які замацаваў вынікі Напалеонаўскіх войнаў, Расія атрымала Царства Польскае, Прусія — Вялікае княства Пазнаньскае, Аўстрыя — Каралеўства Галіцыі і Ладамерыі. Царства Польскае займала цэнтральную частку Польшчы: Варшава, Лодзь, Каліш, Сувалкі. Плошча 127 тыс. км², насельніцтва 2,7 млн чал. (1816), 9,5 млн чал (1897).
Кіраўніком дзяржавы быў кароль Польшчы. Каралямі Польшчы ў гэты перыяд станавіліся імператары Расіі, але, каб заняць польскі каралеўскі сталец, яны павінны былі каранавацца ў Варшаве. На справе, толькі Мікалай I зрабіў гэта ў 1829 годзе.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.