Хіндустані
From Wikipedia, the free encyclopedia
Хіндуста́ні (Hindustānī, हिन्दुस्तानी, ہندوستانی) — агульная назва групы ідыёмаў, якія з’яўляюцца часткай кластэра заходні хіндзі. Гэтыя ідіёмы з’яўляюцца лінгва франка ў паўночнай Індыі, на большай частцы Пакістана[6][7] і некаторых іншых краінах. Індаарыйская мова, заснаваная на дэлійскім дыялекце кхары-болі і ўвабраўшая персідскую, арабскую, санскрыцкую і цюркскую лексіку[8][9]. Плюрыцэнтрычная мова, індыйскі варыянт носіць назву хіндзі, а пакістанскі — урду[10].
Хіндустані (хіндзі—урду) | |
---|---|
Саманазва | हिन्दुस्तानी • ہندوستانی |
Краіны | Індыя, Пакістан, Фіджы, Гаяна, Малайзія, Сурынам, Трынідад і Табага |
Рэгіёны | Паўднёвая Азія, Акіянія, Карыбскі басейн |
Афіцыйны статус |
Індыя (хіндзі, урду), Пакістан (урду), Фіджы (фіджыйскі хіндзі) |
Арганізацыя, якая рэгулюе |
хіндзі: урду: |
Агульная колькасць носьбітаў | 490 млн (2006)[3]: 1-я мова 240 млн[4], 2-я мова — 165 млн[5] |
Класіфікацыя | |
Катэгорыя | Мовы Еўразіі |
|
|
Пісьменнасць |
дэванагары, |
Моўныя коды | |
ISO 639-1 | hi, ur |
ISO 639-2 | hin, urd |
ISO 639-3 |
hin, urd, |
LINGUIST List | hind |
Glottolog | hind1270 |
Хоць размоўныя формы гэтых моў амаль не адрозніваюцца адна ад аднае[11], і нягледзячы нават на тое, што іх афіцыйныя граматычныя стандарты практычна аднолькавыя, яны ўсё ж адрозніваюцца па літаратурных прыёмах, навуковым і тэхнічным слоўніку: у урду захоўваецца больш моцны персідскі, а ў хіндзі — санскрыцкі ўплыў[12][13]. Да падзелу Індыіberu тэрміны «хіндустані», «урду» і «хіндзі» былі сінонімамі[14]. Тэрмін хіндустані выкарыстоўваецца для абазначэння лінгва франка Індыі і Пакістана, напрыклад, мовы балівудскіх фільмаў, а таксама асабліва далёкіх разнавіднасцей хіндзі — фіджыйскага хіндустані і карыбскага хіндустаніberu.
Па розных ацэнках, хіндустані ўваходзіць у пяцёрку самых распаўсюджаных (па колькасці гаворачых) у свеце моў разам з кітайскай, англійскай, іспанскай[15].