![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/0/05/Temple_of_Athena_Nik%25C3%25A8_from_Propylaea%252C_Acropolis%252C_Athens%252C_Greece.jpg/640px-Temple_of_Athena_Nik%25C3%25A8_from_Propylaea%252C_Acropolis%252C_Athens%252C_Greece.jpg&w=640&q=50)
Храм Нікі Аптэрас
From Wikipedia, the free encyclopedia
Храм Нікі Аптэрас (гэта значыць бяскрылай перамогі) — старажытнагрэчаскі храм на афінскім Акропалі, які знаходзіцца на паўднёвым захадзе ад Прапілеяў. Пабудаваны Калікратам у 427—421 гадах да н.э. па праекце 450 года да н.э. Храм прысвечаны Афіне-Ніцы (стар.-грэч.: Αθηνᾶ Νίκη — Афіна-Пераможца). Пабудова ўяўляе сабой амфіпрастыль з двума іанічнымі порцікамі па чатыры калоны. Стылабат мае тры прыступкі. На бесперапынным іанічным фрызе адлюстроўваліся эпізоды Грэка-персідскіх войн і багі — Афіна, Пасейдон і Зеўс. Храм выкананы з мармуру. Унутры стаяла статуя Афіны, якая трымае ў адной руцэ шлем, у іншай — гранат — сімвал пераможнага міру.
Хуткія факты Храм Нікі Аптэрас, Краіна ...
Славутасць | |
Храм Нікі Аптэрас | |
---|---|
![]() | |
37°58′17″ пн. ш. 23°43′30″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне |
|
Архітэктурны стыль | Іанічны ордар, Амфіпрастыль і tetrastyle[d] |
Архітэктар | Калікрат[2] |
Дата заснавання | 420-я да н.э. |
Матэрыял | пентэлійскі мармур[d] |
![]() |
Закрыць
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/d/dc/Temple_of_Athena_Nike_reconstruction.gif/320px-Temple_of_Athena_Nike_reconstruction.gif)