From Wikipedia, the free encyclopedia
Хаўер Адэльмар Санеці (ісп.: Javier Adelmar Zanetti; 10 жніўня 1973 года, Буэнас-Айрэс, Аргенціна) — былы аргенцінскі футбаліст. Шырока вядомы дзякуючы выступам за італьянскі клуб «Інтэрнацыянале», капітанам якога з'яўляўся. На сёння працуе віцэ-прэзідэнтам клуба «Інтэрнацыянале». Хаўер правёў за нацыянальную зборную Аргенціны амаль паўтары сотні матчаў, што з'яўляецца рэкордам для аргенцінскага футболу. У складзе зборнай Хаўер прыняў удзел у двух чэмпіянатах свету (1998, 2002), пяці Кубках Амерыкі (1995, 1999, 2004, 2007, 2011), двух Кубках канфедэрацый (1995, 2005), а ў 1996 годзе ў складзе алімпійскай каманды стаў сярэбраным прызёрам футбольнага турніру ў Атланце. Выступае на пазіцыі абаронцы.
Агульная інфармацыя | ||||
---|---|---|---|---|
Мянушка | Pupi[1] | |||
Нарадзіўся |
10 жніўня 1973[2][3][…] (51 год) |
|||
Грамадзянства | ||||
Рост | 178 см | |||
Вага | 75 кг | |||
Пазіцыя | крайні абаронца | |||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||
|
||||
|
||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Санеці з'яўляецца легендай і сімвалам міланскага «Інтэра». Хаўер ёсць рэкардсменам паводле колькасці праведзеных матчаў за «нерадзуры», адначасова Санеці з'яўляецца рэкардсменам італьянскай Серыі A сярод замежных ігракоў паводле колькасці праведзеных матчаў. Быў уключаны Пеле ў спіс ФІФА 100.
Хаўер Санеці нарадзіўся ў паўднёва-ўсходнім прадмесці Буэнас-Айрэсу і вырас у прамысловым раёне Авельянеды. Вучобу ў школе ён сумяшчаў з заробкамі, дапамагаючы свайму бацьку, муляру. Акрамя таго, Хаўер дапамагаў свайму стрыечнаму брату ў прадуктовай краме і працаваў разносчыкам малака. Аднак у вольны час хлопец заўсёды імкнуўся гуляць у футбол на мясцовых пляцоўках.
Пасля таго, як Санеці не ўдалося ўладкавацца ў моладзевую акадэмію «Індэпенд’ентэ», аднаго з двух грандаў гораду Авельянеды, малады футбаліст падпісаў кантракт са сціплым клубам «Тальерэс» з Рэмедыяс-дэ-Эскалада, які ў 1992 годзе выступаў у Другім дывізіёне чэмпіянату Аргенціны. У гэтай жа камандзе пачаў прафесійную кар’еру ў 1985 годзе і выступаў да 1988 года старэйшы брат Хаўера, Серхіа. Свой першы сезон у прафесійным футболе Санеці правёў вельмі паспяхова, гэта значыць нягледзячы на тое, што «Тальерэс» фінішаваў на 14 месцы, абаронца згуляў у 33 матчы першынства з 42.
Па заканчэнні сезона Санеці перайшоў у «Банфільд», які як раз стаў чэмпіёнам другога дывізіёна сезона 1992—1993 гадоў і рыхтаваўся да старту ў эліце аргенцінскага футболу[4]. Дэбют 20-гадовага Санеці за клуб адбыўся 12 верасня 1993 года ў хатнім матчы супраць «Рывер Плейт» (0:0). Праз 17 дзён Санеці забіў свой першы гол за «Банфільд» у браму «Ньюэлс Олд Бойз» (1:1). За сваю ўпэўненую гульню Хаўер даволі хутка заваяваў папулярнасць у заўзятараў клуба.
У 1995 годзе Санеці разам са сваім суайчыннікам Себасцьянам Рамбертам перайшоў у італьянскі «Інтэрнацыянале». Гэта была перша купля іграка для новага прэзідэнта «Інтэра» Масіма Мараці. І калі Рамберт, пасля сезону, у якім ён гэтак і не дэбютаваў за італьянскую каманду, быў вымушаны пакінуць клуб, то Санеці наканавана было стаць адным з самых паважаных і заслужаных ігракоў у гісторыі гэтай каманды.
Дэбют Хаўера за новую каманду адбыўся 27 жніўня 1995 года ў хатняй гульні супраць клуба «Вічэнца». У першым жа сезоне Санеці стаў іграком асновы свайго новага клуба. У другім сезоне за «Інтэр» ігрок дзейнічаў, у асноўным, у паўабароне[5]. Аднак перад пачаткам наступнага сезона «Інтэр» сур’ёзна ўмацаваў свой склад — прыйшлі такія ігракі, як Раналду, Альвара Рэкоба, Тарыба Уэст, Дыега Сімеонэ. Узмацненне канкурэнцыі ў лініі паўабароны і нападу прывяло да таго, што Хаўер у выніку апынуўся на левым флангу абароны.
Санеці дэбютаваў у складзе зборнай Аргенціны 24 лістапада 1994 года ў матчы супраць зборнай Чылі ва ўзросце 21 года. 17 лістапада 2007 года ў матчы супраць зборнай Балівіі выйшаў на поле ў складзе зборнай Аргенціны ў 116-ы раз, пабіўшы рэкорд шматгадовага партнёра па зборнай Раберта Аялы.
«Інтэрнацыянале»
Хаўер жанаты, жонку завуць Паўла Санеці[6]. У пары трое дзяцей. 9 мая 2012 года нарадзіўся малодшы сын Хаўера — Томас[7]. Санеці, пабожны каталік, з'яўляецца блізкім сябрам галандскага футбаліста Уэслі Снейдэра, якога ён натхніў перайсці ў каталіцтва[8].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.