![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/4/48/Josedesanmartin.jpg/640px-Josedesanmartin.jpg&w=640&q=50)
Хасэ дэ Сан-Марцін
From Wikipedia, the free encyclopedia
Хасэ́ Франсі́ска дэ Сан-Марці́н-і-Маторас (ісп.: José Francisco de San Martín y Matorras; * 25 лютага 1778, Япею; † 17 жніўня 1850, Булонь, Францыя) — аргенцінскі рэвалюцыянер, генерал, нацыянальны герой Аргенціны.
Хасэ дэ Сан-Марцін | |
---|---|
José Francisco de San Martín y Matorras | |
![]() | |
Дата нараджэння | 25 лютага 1778(1778-02-25)[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 17 жніўня 1850(1850-08-17)[4][1][…] (72 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Бацька | Juan D' San Martin y Gómez[d] |
Маці | Gregoria Matorras[d][5] |
Жонка | María de los Remedios de Escalada[d] |
Дзеці | Mercedes Tomasa San Martín y Escalada[d] |
Альма-матар | |
Грамадзянства | |
Званне | галоўнакамандуючы арміяй Перу, генерал-капітан Чылі, брыгадны генерал Аргенцінскай канфедэрацыі правінцый |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і званні | |
Аўтограф |
![]() |
![]() |
Сан Марцін нарадзіўся ў іспанскай сям’і ў Япею ў віцэ-каралеўстве ла-Плата, сучасная Аргенціна. Рос у Іспаніі, потым пайшоў на службу ў іспанскую армію, даслужыўся да афіцэрскага чыну. Менавіта ў час службы, якой ён аддаў каля дваццаці гадоў жыцця, Сан-Марцін паступова пераходзіць на пазіцыі змагароў за незалежнасць у іспанскіх калоніях Паўднёвай Амерыкі.
У 1812 годзе Сан-Марцін вяртаецца ў Аргенціну, дзе пачынае падрыхтоўваць і абучваць рэвалюцыйную армію для барацьбы з іспанскімі ўладамі. У 1817 годзе Сан-Марцін пераходзіць з войскам паўстанцаў праз Анды, разбівае іспанскую армію ў бітве пры Чакабука і захапляе чылійскую сталіцу Сант’яга. У 1818 годзе, пасля вырашаючай перамогі над іспанскімі раялістамі ў бітве пры Майпу, Сан-Марцін прыводзіць да ўлады нацыянальны ўрад, адмовіўшыся ад пасады прэзідэнта на карысць чылійскага генерала Бернарда О’Хігінса.