![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/15/Cold_War_Map_1959.svg/langbe-640px-Cold_War_Map_1959.svg.png&w=640&q=50)
Халодная вайна
From Wikipedia, the free encyclopedia
Халодная вайна — тэрмін, што азначае геапалітычнае, дыпламатычнае і эканамічнае супрацьстаянне паміж СССР і яго сатэлітамі з аднаго боку і ЗША з іх прыхільнікамі пасля Другой сусветнай вайны. Яно пачалося прыблізна ў 1945—1948 гадах пасля капітуляцыі нацысцкай Германіі і Японскай імперыі, працягвалася наступныя сорак гадоў і скончылася распадам Усходняга блоку ў 1989 і самога Савецкага Саюза ў 1991. У 1949 годзе была створана арганізацыя НАТА — ваенны альянс па стрымліванні камунізму ў якасці асноўнай стратэгіі ў рамках дактрыны Трумэна, у той час як савецкі блок сфарміраваўся дзякуючы Варшаўскаму дагавору 1955 года. Некаторыя краіны свету вырашылі падтрымаць адзін з блокаў, у той час як іншыя засталіся нейтральнымі.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/15/Cold_War_Map_1959.svg/640px-Cold_War_Map_1959.svg.png)
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/9/9b/Cold_War_Map_1980.svg/640px-Cold_War_Map_1980.svg.png)
Халодная вайна была названая так, бо ў яе ходзе не назіралася прамых ваенных дзеянняў, бо абодва бакі валодалі ядзернай зброяй, а яе выкарыстанне амаль цалкам гарантуе ўзаемнае знішчэнне. Перыяды адноснага спакою суправаджаліся высокай напружанасцю, якая магла б прывесці да вайны. Найбольш напружанымі падзеямі гэтага супрацьстаяння сталі блакада Берліна (1948—1949), вайна ў Карэі (1950—1953), Берлінскі крызіс 1961 года, вайна ў В'етнаме (1959—1975), кубінскі ракетны крызіс (1962), савецкая вайна ў Афганістане (1979—1989), а таксама ваеннае вучэнне НАТА Able Archer 83, якое праходзіла ў лістападзе 1983 года. Канфлікт выяўляўся праз ваенныя кааліцыі, стратэгічнае разгортванне звычайных сіл, шырокую дапамогу дзяржавам, шпіянаж, прапаганду, звычайныя і ядзерныя ўзбраенні, заклікі да нейтральных краін, суперніцтва падчас спартыўных і тэхналагічных спаборніцтваў, як касмічная гонка. Для таго каб зменшыць рызыку патэнцыйнай ядзернай вайны, абодва бакі праводзілі палітыку разрадкі палітычнай напружанасці ў 1970-я гады.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/a/ab/President_Ronald_Reagan_and_Soviet_General_Secretary_Mikhail_Gorbachev_at_the_first_Summit_in_Geneva%2C_Switzerland.jpg/640px-President_Ronald_Reagan_and_Soviet_General_Secretary_Mikhail_Gorbachev_at_the_first_Summit_in_Geneva%2C_Switzerland.jpg)
У 1980-я гады ЗША павялічыла дыпламатычны, ваенны і эканамічны ціск на Савецкі Саюз, калі савецкая эканоміка ўжо пакутвала ад стагнацыі. У канцы 1980-х гадоў савецкі прэзідэнт Міхаіл Гарбачоў увёў ліберальныя рэформы перабудовы і ўвядзення галоснасці. Гэта спрыяла руху мірных рэвалюцый у дзяржавах-сатэлітах Савецкага Саюза, у той час як сам Савецкі Саюз быў скасаваны ў 1991 годзе, у выніку чаго Злучаныя Штаты сталі дамінуючай ваеннай дзяржавай свету. Падзеі «халоднай вайны» не пакінулі значную спадчыну, аднак знайшлі адбітак у папулярнай культуры, асабліва ў сродках масавай інфармацыі ў тэмах пра шпіянаж і пагрозу ядзернай вайны.
Упершыню тэрмін «халодная вайна» быў выкарыстаны для апісання супрацьстаяння Злучаных Штатаў і Савецкага Саюза Джордж Оруэл у артыкуле «Ты і атамная бомба», які з’явіўся ў 1945 годзе.