![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/8/84/Bundesarchiv_Bild_101I-138-1091-07A%252C_Russland%252C_Mogilew%252C_Juden_auf_Dorfstra%25C3%259Fe.jpg/640px-Bundesarchiv_Bild_101I-138-1091-07A%252C_Russland%252C_Mogilew%252C_Juden_auf_Dorfstra%25C3%259Fe.jpg&w=640&q=50)
Халакост у Беларусі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Халакост у Беларусі — пераслед і масавае знішчэнне яўрэяў на тэрыторыі Беларусі у перыяд нямецкай акупацыі з 22 чэрвеня 1941 года па 28 ліпеня 1944 года.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/8/84/Bundesarchiv_Bild_101I-138-1091-07A%2C_Russland%2C_Mogilew%2C_Juden_auf_Dorfstra%C3%9Fe.jpg/640px-Bundesarchiv_Bild_101I-138-1091-07A%2C_Russland%2C_Mogilew%2C_Juden_auf_Dorfstra%C3%9Fe.jpg)
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/6/6a/Belarus-Minsk-Memorial_Pit-2.jpg/640px-Belarus-Minsk-Memorial_Pit-2.jpg)
Беларусь была захоплена нямецкімі войскамі вельмі хутка і з'ехаць на ўсход здолелі вельмі нямногія яўрэі. З прыкладна 800 тысячаў — 1 мільёна яўрэйскага насельніцтва даваеннай тэрыторыі у центры рэгістрацыі бежанцаў у Бугуруслане было зарэгістравана 222 тысячы яўрэяў з Беларусі.
На акупаваных тэрыторыях дзейнічалі Нюрнбергскія расавыя законы, якія былі павінны ажыццявіць ізаляцыю яўрэйскага насельніцтва па нацыянальных прыкметах у гета і канцэнтрацыйныя лагеры дзеля далейшага знішчэння[1][2][3]
Масавыя забойствы пачаліся практычна адначасова з прыходам нямецкіх войскаў і доўжыліся амаль да поўнага вызвалення тэрыторыі Беларусі ад захопнікаў. Па дадзеных большасці навуковых крыніц пад час акупацыі загінулі ад 600 да 800 тысячаў чалавек — 74—82 % яўрэйскага насельніцтва Беларусі. У масавым знішчэнні яўрэяў акупантам актыўна дапамагалі калабарацыяністы. Выпадкі пераследу і забойстваў яўрэяў зафіксаваны таксама з боку польскіх і савецкіх партызанаў.
У пасляваенныя часы падзеі Халакосту падвяргаліся у Беларусі і СССР замоўчванню па ідэалагічных умовах. Сістэматычная праца па ушанаванню памяці ахвяраў Халакосту пачалася толькі у 1991 годзе пасля развалу камуністычнай сістэмы. Да сенняшняга дня навуковая праца по тэме Халакосту застаецца у Беларусі на нізкім узроўні.