![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/b/b6/Khazar_1.gif/640px-Khazar_1.gif&w=640&q=50)
Хазары
From Wikipedia, the free encyclopedia
Хаза́ры іўр.: כוזרים (Кузарым), араб. الخزر (ал-Хазар), перс.: خزر (Хазар), грэч. Χαζαροι (Хазарой), арм.: խազիր (Хазір), аг.-усх.-слав.: Козари, лац.: Chazari, Caziri, Gazari) † — саюз цюркамоўных, пераважна вандроўных плямёнаў, якія ў 1-м тыс. насялялі тэрыторыі Дагестана, Ніжняга Паволжа, Прыазоўя, Падоння і Крыма.
Хазары † | |
![]() | |
Хазарскі воін з палонным. Малюнак Норманы Фінкельштэйна па матывах выявы качэўніка на сярэбраным гарлачы са скарбу Надзь-Сент-Міклаш (англ.) (бел.. | |
Агульная колькасць | |
---|---|
Рэгіёны пражывання | Паўночны Каўказ, Паволжа |
Мова | хазарская |
Рэлігія | політэізм, іўдаізм |
Блізкія этнічныя групы | булгары, авары |
Пад назвай акацыры жылі ў стэпах Паўночнага Каўказа, упамінаюцца ў дакументах 5 ст. У 448 былі падпарадкаваныя правадыром гунаў Атылам. У 626—630 актыўна ўдзельнічалі ў вайне цюркаў супраць Персіі. У гэты час у хазараў адбываўся распад родавых зносін і фармаванне класавага грамадства. У сярэдзіне 7 ст. узнікла самастойная дзяржава хазараў ― Хазарскі каганат. Пасля разгрому каганату кіеўскім князем Святаславам (965; гл.далей паход Святаслава) хазары перасталі існаваць як самастойныя плямёны.