Філіял Нацыянальнага дзяржаўнага гуманітарнага ліцэя імя Якуба Коласа (Светлагорск)
установа агульнай сярэдняй адукацыі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Філіял Нацыянальнага дзяржаўнага гуманітарнага ліцэя імя Якуба Коласа ў г. Светлагорску — установа агульнай сярэдняй адукацыі, якая дзейнічала ў 1993—2001 гадах, першы ліцэй у Гомельскай вобласці. Да 1998 года называлася «Філіял Беларускага гуманітарнага адукацыйна-культурнага цэнтра ў г. Светлагорску» (філіял БГАКЦ у г. Светлагорску).
Філіял Нацыянальнага дзяржаўнага гуманітарнага ліцэя імя Якуба Коласа | |
---|---|
![]() | |
Заснаванне | 1993 |
Скасавана | 2001 |
Прычына скасавання | змяненне «Палажэння аб ліцэях» |
Ранейшыя назвы | Філіял БГАКЦ у г. Светлагорску |
Размяшчэнне |
![]() ![]() |
Галіна | агульная сярэдняя адукацыя |
З’яўляўся часткай Нацыянальнага дзяржаўнага гуманітарнага ліцэя імя Якуба Коласа (да 1998 — Беларускі гуманітарны адукацыйна-культурны цэнтр, БГАКЦ), г. Мінск. Паводле дамовы паміж БГАКЦ і Светлагорскім гарадскім аддзелам адукацыі, філіял фінансаваўся з гарадскога бюджэту[1]. Адбыліся 5 выпускаў (1997 — 2001).
У 2001 гараддзел адукацыі спыніў фінансаванне, тлумачэнне — Міністэрства адукацыі не ўключыла ў новае «Палажэнне аб ліцэях» пункт пра філіялы. Выкладчыкі і навучэнцы праводзілі пікеты і інш. акцыі за захаванне ліцэйскага навучання[2]; філіял быў рэарганізаваны ў ліцэйскія класы школы № 1 Светлагорска, якія былі выпушчаны ў 2002 — 2003 гг.
Меў агульнагуманітарны ўхіл навучання: паглыблена выкладаліся беларуская і замежныя мовы, літаратура, гісторыя; шэраг курсаў па выбары: другая і трэцяя замежныя мовы, уводзіны ў логіку, псіхалогію, правазнаўства і г. д. Навучанне вялося з 8 — 9 да 11 кл. Навучэнцы — з г. Светлагорска і раёна, іншых раёнаў Гомельскай вобл. Дырэктар — Т. В. Маслюкоў, выкладчыкі — Л. І. Лазко, Я. П. Мухін, М. В. Цясёлкіна і інш.[3] Выпускнікі паступалі ў асноўным на спецыяльнасці грамадазнаўчага кірунку ў вышэйшыя навучальныя ўстановы Беларусі і інш. краін, у тым ліку ў Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Ф. Скарыны, БДУ, ЕГУ, у Каледжы аб’яднанага свету[4], ва універсітэты Гановера (Германія), Сарбоны (Парыж) і інш.[5]