Фівы (Егіпет)
старажытнаегіпецкі горад / From Wikipedia, the free encyclopedia
Фі́вы (стар.-грэч.: Θῆβαι, стараж.-егіп. Уасет) — адзін з найбуйнейшых гарадоў, палітычны, рэлігійны і культурны цэнтр Старажытнага Егіпта.
Старажытны горад | |
Фівы | |
---|---|
25°43′14″ пн. ш. 32°36′37″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Вядомы з ІІІ тыс. да н.э. У ХХІІ—ХХ — Х—V ст. да н.э. сталіца Егіпта, потым рэлігійны цэнтр. Каля 730 да н.э. захоплены царствам Куш, у 663 да н.э. разбураны царом Асірыі Ашурбаніпалам, у 88 да н.э. — Пталамеем IX Сатэрам. Паступова Фівы ператварыліся ў правінцыяльны горад.
З пач. ХІХ ст. н.э. вядуцца археалагічныя раскопкі, у т.л. рэстаўрацыйныя работы ў храмах. На тэрыторыі Фіваў знаходзяцца грандыёзныя храмавыя ансамблі (на ўсходнім беразе Ніла ў Карнаку, Луксоры). На заходнім беразе захаваліся некропалі і руіны памінальных храмаў фараонаў. Каля Фіваў знаходзіцца старажытнаегіпецкі комплекс Дэйр эль-Бахры.