Дэйр эль-Бахры
From Wikipedia, the free encyclopedia
Дэйр эль-Ба́хры (араб. االدير البحري) — археалагічная зона на заходнім беразе Ніла ў Верхнім Егіпце ў наваколлях Луксора (насупраць старажытных Фіваў).
Першыя важныя знаходкі ў Дэйр эль-Бахры былі зроблены Гастонам Масперо ў 1881 г. Наступнымі даследаваннямі былі адкрыты тры памінальныя храмы, якія належаць фараонам Ментухатэпу II (XXI ст. да н.э., абнесены каланадай і ўвянчаны пірамідай), Хатшэпсут (XV ст. да н.э., на трох тэрасах з гіпастылем) і Тутмасу III (XV ст. да н.э.).
Храм Ментухатэпа II[de], цара XI дынастыі (2050 да н.э.), складаўся з камернай грабніцы і піраміды, размяшчаўся ў дакладна спланаваным ансамблі з каланад і тэрас. Храм царыцы Хатшэпсут[de], XVIII дынастыі (1480 да н.э.) аналагічнай планіроўкі, але без піраміды; знакаміты сваімі рэльефамі, адзін з якіх выяўляе гандлёвую экспедыцыю ў Пунт. Ад храма Тутмоса III[de], цара XVIII дынастыі, засталіся толькі рэшткі.
Разам з іншымі помнікамі Фіваў ахоўваецца як помнік Сусветнай спадчыны.