From Wikipedia, the free encyclopedia
Фёдар Любартавіч (ці Фёдар Дзмітрыевіч; 1351 — 1 чэрвеня 1431, Уладзімір-Валынскі) — вялікі князь валынскі (1383—1390), апошні кіраўнік рускай Ладамерыі (Валыні) і апошні галіцка-валынскі кіраўнік да поўнага заваявання земляў і іх раздзела. Сын Любарта (Дзмітрыя) Гедзімінавіча і Вольгі-Агафіі Растоўскай, прадстаўнік галіцка-валынскіх Гедзімінавічаў.
Фёдар Любартавіч | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Папярэднік | Любарт Гедзімінавіч | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Карыбут Альгердавіч | ||||||
|
|||||||
|
|||||||
Пераемнік | Свідрыгайла | ||||||
Нараджэнне | 1351 | ||||||
Смерць |
1 чэрвеня 1431 |
||||||
Род | Гедзімінавічы | ||||||
Бацька | Любарт | ||||||
Маці | Вольга-Агафія, дачка князя Канстанціна Растоўскага | ||||||
Дзеці | Дзмітрый Сангушка |
Фёдар Любартавіч пачаў кіраваць пасля смерці бацькі. Аднак Галіцкае княства ўжо было падзелена, пасля заключэння Польшчай і Літвой Крэўскай уніі 1385 года, тады ж літоўскі Вялікі Князь Ягайла адабраў у Фёдара частку княства. Завяршальны этап вайны за спадчыну галіцкіх каралёў праходзіў у часы валадарання Фёдара Любартавіча. У выніку вайны з Польска-Літоўскай дзяржавай, якое ўзначальваў цяпер адзіны кіраўнік Ягайлам, Фёдар страціў Луцк у 1387 і Уладзімірскую зямлю ў 1390, перастаўшы быць Валынскім князем.
Вайну завяршыла падпісанае паміж Польшчай і Літвой Востраўскага пагаднення 1392 года. Паводле яго Польшча атрымала Галіцкае княства, Белз і Холм, а Літва — Уладзімір і Луцк.
Пасля сыходу з Валыні Фёдар стаў князем Ноўгарада-Северскага, адабранага Вітаўтам у Дзмітрыя-Карыбута Альгердавіча (да 1405 года), а затым — у Жыдачаве.
Памёр 1 чэрвеня 1431 года ва Уладзіміры-Валынскім, які незадоўга да смерці здолеў адбіць у Літвы.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.