From Wikipedia, the free encyclopedia
Фуга (ад лац.: fuga бег, уцёкі) — поліфанічны музыкальны твор, заснаваны на імітацыйным правядзенні ва ўсіх галасах адной, радзей дзвюх і болей тэм па пэўным танальна-гарманічным плане; найвышэйшая форма поліфаніі.[1]
Развівалася ў 17 стагоддзі з канцоны, рычэркара, матэта, дасягнула кульмінацыі ў творчасці І. С. Баха і не страціла значэння да нашага часу.
Часта фузе папярэднічае прэлюдыя ці іншая ўступная п’еса імправізацыйнага складу (фантазія, таката).
Можа ўваходзіць у санатны, сюітны ці варыяцыйны цыкл, у буйную вакальна-сімфанічную кампазіцыю (араторыя, меса і інш.).
У беларускай музыцы вядомы фугі для фартэпіяна Дз. Камінскага.
Адрозніваюцца колькасцю тэм (простыя — на адну тэму, двайныя — на дзве тэмы, трайныя — на тры тэмы і г.д.) і галасоў (найбольш пашыраны 3- і 4-галосыя).
Тэма фугі выразная, вобразна акрэсленая.
Раздзелы фугі:
Асноўныя раздзелы, а часам асобныя правядзенні тэмы злучаюцца інтэрмедыямі.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.