Французская Палінезія
From Wikipedia, the free encyclopedia
From Wikipedia, the free encyclopedia
Французская Палінезія (фр.: Polynesie francaise, па-таіцянску: Porinetia Farani) — заморская супольнасць Францыі. Размешчаная ў паўднёвай частцы Ціхага акіяна. Сталіца — Горад Папеэтэ.
| |||||
Дэвіз: «Tahiti Nui Mare’are’a» | |||||
Дзяржаўны гімн Французскай Палінезіі | |||||
Афіцыйная мова | французская | ||||
Сталіца | Папеэтэ | ||||
Найбуйнейшы горад | Папеэтэ | ||||
Форма кіравання | Заморская супольнасць Францыі | ||||
Прэзідэнт Вярхоўны камісар | Аскар Тэмару Рычард Дыдзье | ||||
Плошча • Усяго • % воднай паверхні | 4167 км² 12% | ||||
Насельніцтва • Ацэнка (2009) • Шчыльнасць | 287 032 чал. 75 чал./км² | ||||
Валюта | Французскі ціхаакіянскі франк | ||||
Інтэрнэт-дамены | .pf | ||||
Код ISO (Alpha-2) | PF | ||||
Код ISO (Alpha-3) | PYF | ||||
Тэлефонны код | +689 | ||||
Часавыя паясы | -10 |
Не маючы ні адной сухапутнай мяжы, Французская Палінезія праз мора мяжуе з Кірыбаці — на паўночным захадзе, астравамі Піткэрн — на ўсходзе, астравамі Кука — на захадзе.
У Французскай Палінезіі прыблізна 130 астравоў, якія ўваходзяць у склад 5 архіпелагаў: астравы Гамб'е, Маркізскія астравы, астравы Таварыства, Туамоту і астравы Тубуаі. Плошча — 4,167 км2, з якой 3,660 км2 сушы і 507 км2 воднай паверхні.
Большасць астравоў Французскай Палінезіі маюць вулканічнае паходжанне, частка — каралавае.
Заселена палінезійцамі ў канцы I-га тысячагоддзя да н.э. — I-м тысячагоддзі н.э. На момант з'яўлення еўрапейцаў найбольшага ўзроўню цывілізацыі дасягнулі жыхары астравоў Таварыства, дзе ўзнік шэраг дзяржаўных утварэнняў. У 1595 г. іспанскі мараплавацель А.Менданья дэ Нейра адкрыў Маркізскія астравы, у 1722 г. галандзец Я.Рогевен — некаторыя з астравоў Таварыства, у 1767 г. брытанец С.Уоліс — востраў Таіці, у 1777 г. капітан Дж. Кук — астравы Тубуаі. Да пачатку XIX ст. таіцянскія правадыры з роду Памарэ стварылі дзяржаву, якая ўключала астравы Таварыства, Тубуаі і частку астравоў Туамоту. З пачатку XIX ст. тут з'явіліся еўрапейскія місіянеры. У 1842 г. астравы абвешчаны французскімі пратэктаратамі, якія ў 1885 г. аб'яднаны ў адзіную калонію «Французскія ўладанні ў Акіяніі» (з 1958 г. — Французская Палінезія), у 1895 годзе ў склад калоніі ўключана тэрыторыя Каралеўства Хуахіне. З 1946 г. — заморская тэрыторыя Францыі. У 1957 г. створана Тэрытарыяльная асамблея Французскай Палінезіі. З 1960-х гадоў месца правядзення французскіх ядзерных выпрабаванняў (у 1966 г. першы выбух на атоле Муруроа). У 1977 г. атрымала ўнутранае самакіраванне, з 1996 г. мае статус аўтаномнай тэрыторыі Францыі.
Карэнныя жыхары — палінезійцы, разам з еўрапейска-палінезійскімі метысамі складаюць 78%. Падзяляюцца на блізкія народы: таіцянцы (больш за 50% насельніцтва краіны), туамоту, тубуаі, маркізцы, мангарэва. Жывуць таксама кітайцы (12%) і французы (10%).
Вернікі пераважна пратэстанты і католікі (30%).
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.