Форэ
From Wikipedia, the free encyclopedia
From Wikipedia, the free encyclopedia
Фо́рэ[1] (шведск.: Fårö, готл. Faroy) — востраў у Балтыйскім моры, на поўначы шведскага лена Готланд. Насельніцтва станам на 2012 год складае 524 чалавекі[2]. Размешчаны на поўнач ад Готланда, з якім звязаны паромнай пераправай (1,2 км). Плошча вострава складае 111,35 км², з якіх 9,7 км² займаюць балоты.
Форэ | |
---|---|
шведск. Fårö | |
Характарыстыкі | |
Плошча | 111,35 км² |
Насельніцтва | 524 чал. (2012) |
Шчыльнасць насельніцтва | 4,71 чал./км² |
Размяшчэнне | |
57°56′ пн. ш. 19°09′ у. д.HGЯO | |
Акваторыя | Балтыйскае мора |
Краіна | |
Лен | лен Готланд |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
У часы халоднай вайны Форэ разам з горадам Форэсунд на поўначы Готланда быў ваеннай зонай, закрытай для замежнікаў. У нашыя дні на востраве адсутнічаюць пошта, паліцыя, бальніцы, банкі, дарожная сетка маларазвітая, нягледзячы на гэта ён вядомы як папулярны летні курорт[3] і прыродны запаведнік, знакаміты сваімі «раўкарамі» — вапневымі адкладамі ў выглядзе скалаў.
На востраве доўгі час жыў і памёр знакаміты кінарэжысёр Інгмар Бергман. Краявіды вострава ён адлюстраваў адразу ў некалькіх сваіх фільмах.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.