From Wikipedia, the free encyclopedia
Фе́рэнц Э́ркель (венг.: Erkel Ferenc; 7 лістапада 1810, Дзьюла, Венгрыя — 25 чэрвеня 1893, Будапешт, Венгрыя) — венгерскі кампазітар, дырыжор, піяніст, педагог; заснавальнік венгерскай нацыянальнай оперы.
Ферэнц Эркель | |
---|---|
венг.: Erkel Ferenc | |
Асноўная інфармацыя | |
Дата нараджэння | 7 лістапада 1810 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 25 чэрвеня 1893 (82 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Краіна | |
Жонка | Adél Adler[d] |
Дзеці | Sándor Erkel[d], Gyula Erkel[d], László Erkel[d], Elek Erkel[d] і Lajos Erkel[d] |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | |
Інструменты | фартэпіяна |
Жанры | опера |
Выхаванцы | Károly Szabados[d] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Рана праявіў музычныя здольнасці. Вучыўся ў Генрыха Клейна ў Пожані. З юных гадоў канцэртаваў як піяніст, у 1828—1835 гадах выкладаў ігру на фартэпіяна, а таксама з 1890 года служыў капельмайстрам у Колашвары. У 1835 годзе пераехаў у Пешт, дзе неўзабаве стаў дырыжорам Венгерскага тэатральнага таварыства. З 1838 года галоўны дырыжор Нацыянальнага тэатра, адначасова яго кіраўнік і музычны дырэктар, з 1884 года — Опернага тэатра, адначасова ў 1875—1886 гадах дырэктар і прафесар Музычнай акадэміі ў Будапешце.
Музыка Эркеля цесна звязана з народным музычным мастацтвам Венгрыі, на ёй адбіўся рэвалюцыйны ўздым 1848—1849 гадоў. Сярод твораў: нацыянальныя героіка-рамантычныя оперы «Марыя Батары» (паст. 1840), «Ласла Хуньядзі» (паст. 1844), «Банк бан» (паст. 1861), «Кароль Іштван» (паст. 1885), урачыстая уверцюра (1867) для аркестра, хоры і інш. Аўтар гімна (1845), які стаў нацыянальным гімнам Венгрыі.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.