Бітва ля Фалклендскіх астравоў (англ.: Battle of the Falkland Islands, ням.: Seegefecht bei den Falklandinseln) — марская бітва Першай сусветнай вайны, якая адбылася 8 снежня 1914 года паміж германскай крэйсерскай эскадрай віцэ-адмірала Максіміліяна фон Шпее і англійскай эскадрай віцэ-адмірала Доветана Стэрдзі каля Фалклендскіх астравоў.
Хуткія факты Першая сусветная вайна, Дата ...
Першая сусветная вайна |
---|
Карціна У. Л. Уайлі «Страты „Шарнхорста“ і „Гнейзенау“» |
Дата |
8 снежня 1914 |
Месца |
Паўднёвая Атлантыка, недалёка ад Фалклендскіх астравоў |
Вынік |
поўная перамога англічан |
Праціўнікі |
|
Сілы бакоў |
1 браняносец 2 лінейных крэйсера 3 браняносных крэйсера 2 лёгкіх крэйсера
| 2 браняносных крэйсера 3 лёгкіх крэйсера
|
|
Страты |
6 забітых 19 параненых
| 2 браняносных крэйсера 2 лёгкіх крэйсера ≈ 2110 забітых[заўв. 1] 212 палонных
|
|
|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць
Камандуючы нямецкай эскадрай, якая складалася з двух браняносных («Шарнхорст», «Гнейзенау») і трох лёгкіх[заўв. 2] («Дрэздэн», «Нюрнберг», «Лейпцыг») крэйсераў, двух транспартаў і шпітальнага судна, прыняў рашэнне зрабіць удар па англійскай ваенна-марской базе Порт-Стэнлі на Фалклендскіх астравах, але нечакана выявіў на рэйдзе моцную англійскую эскадру, якая прыбыла туды напярэдадні. Англійская эскадра складалася з аднаго эскадранага браняносца, двух лінейных крэйсераў, трох браняносных і двух лёгкіх крэйсераў. Сустрэўшы нечакана моцнага праціўніка, Шпее спрабаваў збегчы, аднак англійскія караблі нагналі германскую эскадру. Шпее загадаў лёгкім крэйсерам і транспартам сыходзіць у розных кірунках. Іх сталі пераследваць англійскія браняносныя і лёгкія крэйсеры, а лінейныя крэйсеры ўступілі ў бой з германскімі браняноснымі крэйсерамі і патапілі іх. Былі таксама знішчаны два лёгкіх германскіх крэйсеры і транспарты. Толькі крэйсеру «Дрэздэн» і шпітальнаму судну атрымалася ўкрыцца.