Міжнародная федэрацыя баскетбола

From Wikipedia, the free encyclopedia

Міжнародная федэрацыя баскетболаmap

Міжнародная федэрацыя баскетбола (фр.: Fédération Internationale de Basketball, скар. FIBA, у беларускай транслітарацыі ФІБА) — арганізацыя, што аб’ядноўвае ўсе нацыянальныя баскетбольныя федэрацыі, якая вызначае асноўныя кірункі развіцця сусветнага баскетбола. Пад эгідай ФІБА праводзіцца чэмпіянат свету па баскетболе і іншыя міжнародныя спаборніцтвы. Штаб-кватэра ФІБА знаходзіцца ў швейцарскай Жэневе.

Хуткія факты Міжнародная федэрацыя баскетбола, Краіна ...
Міжнародная федэрацыя баскетбола
FIBA
Thumb
Краіна
Адміністрацыйны цэнтр
Адрас Жэнева, Швейцарыя
Тып арганізацыі basketball association[d] і міжнародная спартыўная федэрацыя[d]
Афіцыйныя мовы англійская, французская, руская, іспанская
Кіраўнікі
Прэзідэнт Сцяг Аргенціны Арасіа Мураторэ
Генеральны сакратар Сцяг Швейцарыі Патрык Баўман
Заснаванне
Заснавана 18 чэрвеня 1932
Член у 213 нацыянальных федэрацый
fiba.com
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Закрыць

Першапачаткова абрэвіятура расшыфроўвалася як Міжнародная фдэрацыя аматарскага баскетбола (фр.: Fédération Internationale de Basketball Amateur). У 1989 г. слова Amateur было прыбрана (у сувязі з афіцыйным допускам прафесійных баскетбалістаў да міжнародных спаборніцтваў), але скарачаць назву не сталі.

Гісторыя

Арганізацыя была ўтворана 18 чэрвеня 1932 года на першай міжнароднай канферэнцыі нацыянальных баскетбольных асацыяцый, якая адбылася ў Жэневе, Швейцарыя. Нарада нацыянальных баскетбольных камітэтаў прыняла пастанову аб стварэнні Міжнароднай федэрацыі баскетбольных асацыяцый (FIBA), ля вытокаў стварэння ФІБА стаялі нацыянальныя баскетбольныя камітэты васьмі краін: Аргенціна, Грэцыя, Італія, Латвія, Партугалія, Румынія, Чэхаславакія і Швейцарыя. У 1989 годзе на кангрэсе ФІБА ў нямецкім горадзе Мюнхен была прынятая гістарычная пастанова аб удзеле прафесійных баскетбалістаў ва ўсіх спаборніцтвах пад эгідай ФІБА, у тым ліку Алімпійскіх гульнях.

Спаборніцтвы пад эгідай ФІБА

З 1950 году пачаў праводзіцца чэмпіянат свету па баскетболе сярод мужчын, а з 1953 года сярод жанчын. У цяперашні час абодва турніры праводзяцца незалежна адзін ад аднаго, з інтэрвалам раз у чатыры гады, на змену з Алімпійскім баскетбольным турнірам двухгадовым інтэрвалам. Акрамя гэтага пад эгідай ФІБА праводзяцца першынства свету для юніёрскіх (да 19 гадоў) і юнацкіх (да 21 года) мужчынскіх і жаночых зборных. Таксама ФІБА курыруе ўсе кантынентальныя першынствы, якія праходзяць на ўсіх пяці кантынэнтах, акрамя іх, юніёрскія (да 18 гадоў) і юнацкія (да 20 гадоў) кантынентальныя першынствы, якія праводзяцца толькі ў Афрыцы, Амерыцы і Еўропе.

З 1936 года баскетбольны турнір з’яўляецца нязменнай часткай праграмы летніх Алімпійскіх гульняў, правядзеннем турніру ў роўнай ступені займаюцца краіна-арганізатар Алімпійскіх гульняў, МАК і ФІБА.

З 1972 па 2002 год пад яго эгідай праводзіўся турнір Кубак Ранкеці. У 2003 годзе зменены на Жаночы Еўракубак (FIBA EuroCup Women).

Крыніцы

Спасылкі

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.