Прэм'ер-міністр Манголіі From Wikipedia, the free encyclopedia
Ухнаагійн Хурэлсух (манг.: Ухнаагийн Хүрэлсүх; нар. 14 ліпеня 1968, Улан-Батар, Манголія) — мангольскі дзяржаўны і палітычны дзеяч. Прэм’ер-міністр Манголіі з кастрычніка 2017 па студзень 2021 года[2]. Прэзідэнт Манголіі з чэрвеня 2021 года.
Ухнаагійн Хурэлсух | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
манг.: Ухнаагийн Хүрэлсүх | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Jargaltulga Erdenebat[d] | ||||||
Пераемнік | Oyunerdene Luvsannamsrai[d] | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Халтмаагійн Батулга | ||||||
|
|||||||
|
|||||||
Пераемнік | Olziisaikhan Enkhtuvshin[d] | ||||||
Нараджэнне |
14 чэрвеня 1968 (56 гадоў) |
||||||
Веравызнанне | Тыбецкі будызм | ||||||
Партыя | |||||||
Адукацыя | |||||||
Сайт | khurelsukh.mn | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Абіраўся ў парламент Монголіі тры разы — у 2000, 2004 і 2012 гадах, служыў у Кабінеце Міністраў Манголіі, як міністр па надзвычайных сітуацыях з 2004 па 2006, а ў 2014—2015 гадах і 2016—2017 у якасці намесніка прэм’ер-міністра Манголіі. З’яўляўся Генеральным сакратаром МНП з 2008 па 2012 год[3].
Ухнаагійн Хурэлсух скончыў сярэднюю агульнаадукацыйную школу № 2 у Улан-Батары, а затым Універсітэт абароны Манголіі ў 1989 годзе са спецыялізацыяй па палітычных даследаванняў. Вывучаў дзяржаўнае кіраванне ў Інстытуце дзяржаўнага кіравання і развіцця менеджменту і права ў Нацыянальным універсітэце Манголіі, якія скончыў у 1994 і 2000 гадах адпаведна.
Сваю палітычную кар’еру пачаў у якасці палітычнага супрацоўніка Цэнтральнага Камітэта мангольскай народна-рэвалюцыйнай партыі (МНРП) у 1991 годзе.
Паміж 1994 і 1996 гадамі працаваў саветнікам Сакратарыята фракцыі МНРП у парламенце Манголіі.
У 2000 годзе ён быў абраны ў кіруючы Савет МНРП[4]. У 2008 годзе — Генеральным сакратаром МНРП. У 2010 годзе адстойваў працэс аднаўлення першапачатковага назвы партыі — Мангольская народная партыя, якое было зменена на «Мангольская народна-рэвалюцыйная партыя» ў 1924 годзе па рэкамэндацыі Камінтэрна для таго, каб прадэманстраваць салідарнасць з сацыялістычнымі партыямі ў той час.
4 кастрычніка 2017 Ухнаагійн Хурэлсух прызначаны прэм’ер-міністрам Манголіі. Падаў у адстаўку 21 студзеня 2021 года з-за пратэстаў, выкліканых відэа ў сацыяльных сетках, на якім перавозяць жанчыну без цёплага верхняга адзення ў стацыянар для заражаных каранавірусам[5]. Вялікі дзяржаўны хурал абсалютнай большасцю галасоў прыняў адстаўку прэм’ер-міністра[6].
У чэрвені 2021 года перамог на прэзідэнцкіх выбарах[7].
У канцы 80-ых проходзіў службу ў 152-й дывізіі мангольскай народнай арміі. Быў першым мангольскім афіцэрам, якія пайшлі ў адстаўку са службы, каб захаваць сваё членства ў партыі ў 1990 годзе, калі ўрад імкнуўся дэпалітызаваць органы ўлады.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.