Ухнаагійн Хурэлсух (манг.: Ухнаагийн Хүрэлсүх; нар. 14 ліпеня 1968, Улан-Батар, Манголія) — мангольскі дзяржаўны і палітычны дзеяч. Прэм’ер-міністр Манголіі з кастрычніка 2017 па студзень 2021 года[2]. Прэзідэнт Манголіі з чэрвеня 2021 года.
Хуткія факты Ухнаагійн Хурэлсух, прэм’ер-міністр Манголіі[d] ...
Закрыць
Абіраўся ў парламент Монголіі тры разы — у 2000, 2004 і 2012 гадах, служыў у Кабінеце Міністраў Манголіі, як міністр па надзвычайных сітуацыях з 2004 па 2006, а ў 2014—2015 гадах і 2016—2017 у якасці намесніка прэм’ер-міністра Манголіі. З’яўляўся Генеральным сакратаром МНП з 2008 па 2012 год[3].