From Wikipedia, the free encyclopedia
Усць-Ілі́мскае — вадасховішча ў Іркуцкай вобласці Расіі на рацэ Ангара і яе прытоку Ілім.
Усць-Ілімскае вадасховішча | |
---|---|
руск.: Усть-Илимское водохранилище | |
Каардынаты: 57°39′25,77″ пн. ш. 102°33′44,67″ у. д.HGЯO | |
Размяшчэнне | Расія, Іркуцкая вобласць |
Вышыня над узроўнем мора | 294,5—296[1] м |
Даўжыня | 269 (302[1]) км |
Шырыня | 12 км |
Плошча | 1873 км² |
Аб'ём | 59,4 км³ |
Даўжыня берагавой лініі | 2500[1] км |
Найбольшая глыбіня | 100[1] м |
Сярэдняя глыбіня | 32[1] м |
Упадаюць | Ангара, Ілім |
Выцякаюць | Ангара |
Год напаўнення | 1977 |
Вадасховішча створана плацінай Усць-Ілімскай ГЭС. Запаўненне праходзіла ў 1974—1977 гг. Плошча вадасховішча 1873 км², аб’ём вады 59,4 км³, карысны аб’ём вады 2,74[1] км³. Даўжыня па рацэ Ангара 269 (302[1])км, па рацэ Ілім — 299 км, найбольшая шырыня 12 км, даўжыня берагавой лініі 2500 км. Найбольшая глыбіня 100 м, сярэдняя — 32 м. Сезонныя ваганні ўзроўню вады 1,5 м.
Вадасховішча створана ў мэтах развіцця энергетыкі, суднаходства, лесасплаву і рыбагадоўлі.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.