From Wikipedia, the free encyclopedia
Усепалесцінскі ўрад (араб. حكومة عموم فلسطين) быў абвешчаны ў Газе 22 верасня 1948 года Вышэйшым арабскім камітэтам[1] у час Араба-ізраільскай вайны 1947—1949 гадоў.
часткова-прызнаная дзяржава, дзяржава-кліент Егіпта | |||
Усепалесцінскі ўрад | |||
---|---|---|---|
араб. حكومة عموم فلسطي Hukumat 'umum Filastin | |||
|
|||
1948 — 1959
|
|||
Сталіца | Іерусалім (афіцыйна), Газа (дэ-факта), Каір (дэ-факта) | ||
Найбуйнейшыя гарады | Газа, Рафах (горад) | ||
Мова(ы) | арабскі | ||
Афіцыйная мова | арабская | ||
Рэлігія | іслам, хрысціянства | ||
Плошча | 360 км² | ||
Форма кіравання | рэспубліка | ||
Кіраўнікі дзяржавы | |||
прэзідэнт | |||
• 1948 | Амін аль-Хусейні | ||
прэм'ер-міністр | |||
• 1948 | Ахмед Хільмі-паша | ||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Паралельна 75[2][3] прадстаўнікоў арабскіх населеных пунктаў, якія сабраліся ў Газе, таксама ўтварылі Палесцінскі нацыянальны савет, які ў адной з першых сваіх рэзалюцый абвясціў свае паўнамоцтвы над усёй Палесцінай са сталіцай у Іерусаліме[4][5]. 30 верасня Савет быў ператвораны ва Урад на чале з «прэзідэнтам» муфтыем Амінам аль-Хусейні. У сярэдзіне кастрычніка ён быў прызнаны Лігай арабскіх дзяржаў.[1]
Неўзабаве пасля яго стварэння, у снежні таго ж года, на Іерыхонскай канферэнцыі , Абдала ібн Хусейн быў абвешчаны «каралём арабскай Палесціны»[6]. Канферэнцыя заклікала да аб’яднання арабскай Палесціны і Трансіарданіі, і Абдала абвясціў пра свой намер анексаваць Заходні бераг ракі Іардан. Іншыя члены Арабскай лігі выступілі супраць гэтага плана.
Рэальнай улады ў акупаванай Егіптам Газе не меў.
Пасля Ліпеньскай рэвалюцыі 1952 год у Егіпце Гамаль Абдэль Насер павялічыў егіпецкую падтрымку «палесцінскай справы».[удакладніць]
Аб’яднанне Егіпта і Сірыі ў 1958 годзе стала пераломным момантам у гісторыі Усепалесцінскага ўрада. Егіпет перастаў яго падтрымліваць, і ў 1959 годзе Насер дэкрэтам афіцыйна анулёўваў урад. Сектар Газа знаходзіўся пад кіраваннем Егіпта да яго заваявання Ізраілем у Шасцідзённай вайне 1967 года.
Усепалесцінскі ўрад лічыцца першай спробай стварэння незалежнай арабскай Палесціны.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.