Усевалад Родзька
From Wikipedia, the free encyclopedia
From Wikipedia, the free encyclopedia
Усевалад Родзька (21 чэрвеня 1920, хут. Паддубнае каля в. Чучавічы Лунінецкага павета (цяпер Лунінецкі раён Брэсцкай вобласці) — 1946?) — беларускі палітычны і ваенны дзеяч, публіцыст.
Усевалад Родзька | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 21 чэрвеня 1920 |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці | 1946 |
Месца смерці | |
Бацька | Філарэт Родзька |
Маці | Вера з Гулевічаў |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | публіцыст, палітык |
Грамадская дзейнасць | |
Партыя | |
Член у | |
Узнагароды | |
Творы ў Вікікрыніцах | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Нарадзіўся ў сям'і беларускага дзеяча Філарэта Родзькі і Веры з Гулевічаў. Брат мастачкі Галіны Русак.
Скончыў Навагрудскую польскую гімназію імя А. Міцкевіча, а пасля — падафіцэрскую школу ў Замбраве. У верасні 1939, як харунжы рэзерву 42-га пяхотнага палка, прымаў удзел у нямецка-польскай вайне. Быў паранены, 19 верасня трапіў у нямецкі палон, знаходзіўся ў шталагу каля Познані.
Вызвалены з лагера 20 жніўня 1940. Адразу ж устанавіў кантакты з дзеячам і беларускай палітычнай эміграцыі. Працаваў сакратаром Кракаўскагп філіяла Варшаўскага беларускага камітэта. Уваходзіць у групу В. Гадлеўскага, якая арганізоўвала падпольную Беларускую незалежніцкую партыю. З вясны 1941 супрацоўнічаў з абверам. З ліпеня 1941 — бурмістр Віцебска. Арганізатар нацыянальнага падпольнага і партызанскага руху, з 1942 г. — старшыня ЦК Беларускай незалежніцкай партыі. Выступаў з публіцыстыкай у легальным і нелегальным друку. Член Беларускай цэнтральнай рады, адказны за працу з моладдзю. З сакавіка 1944 выконваў абавязкі камандзіра 15-га батальёна БКА, меў ранг капітана. За ўдзел у антыпартызанскай аперацыі і ў маі-чэрвені і 1944 у раёне Вілейкі ўзнагароджаны Жалезным Крыжам II ступені. Распрацаваў план антынямецкага паўстання ў Мінску, якое меркавалася ўзняць падчас правядзення Другога Усебеларускага кангрэса.
З жніўня 1944 г. — у ваеннай школе «Дальвіц», быў адным з камандзіраў беларускага дэсантнага батальёна. У студзені 1945 г. загадам Галоўнага кіраўніцтва ваенных спраў БЦР атрымаў ранг маёра. У чэрвені 1945 з групай дэсантнікаў з Чэхіі перабраўся ў Беласток, дзе быў арыштаваны і вывезены ў БССР. Паводле іншай версіі, бы ў арыштаваны савецкім і спецслужбам і ў маі 1945 у Чэхіі і выкарыстоўваўся імі для ліквідацыі падполля і партызанскіх атрадаў БНП.
22 мая 1946 «за здраду Радзіме» прыгавораны ваенным трыбуналам войска ў МУС Беларускай ваеннай акруг і да расстрэлу. Смяротны прысуд быў заменены вялікім тэрмінам зняволення, які адбываў у Сібіры. Ад яго імя савецкія спецслужбы ў 1950-х арганізоўвалі радыёгульні з заходнімі цэнтрамі. Далейшы лёс невядомы. Паводле іншых звестак расстраляны ў 1946 годзе.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.