Урмі́ (руск.: Урми́[1]) — рака на Далёкім Усходзе Расіі, у Хабараўскі краі і Яўрэйскай аўтаномнай вобласці, правы складнік ракі Тунгуска (прыток Амура).

Хуткія факты Урмі, Характарыстыка ...
Урмі
руск. Урми
Характарыстыка
Даўжыня 458 км
Басейн 15 000 км²
Расход вады каля 170 м³/с
Вадацёк
Выток  
  Месцазнаходжанне Баджальскі хрыбет
  Каардынаты 50°27′30″ пн. ш. 134°28′51″ у. д.HGЯO
Вусце Тунгуска
  Месцазнаходжанне за 86 км ад вусця
  Каардынаты 48°43′49″ пн. ш. 134°16′59″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Тунгуска  Амур  Ахоцкае мора
Краіна
Рэгіёны Хабараўскі край, Яўрэйская аўтаномная вобласць
Код у ДВР 20030900112118100064948
Thumb
Thumb
выток
выток
вусце
вусце
Закрыць

Даўжыня ракі 458 км. Плошча вадазбору 15 000 км². Сярэдні расход вады каля 170 м³/с, каля сяла Кукан — 173[2][3] м³/с. Выток ракі знаходзіцца на паўднёвым схіле Баджальскага хрыбта. Працякае ўздоўж Бурэінскага хрыбта. Ніжняе цячэнне Урмі на Ніжнеамурскай нізіне. У верхнім цячэнні рака мае горны характар, з парогамі і вадаспадамі. Жыўленне ракі пераважна дажджавое. Замярзае ў лістападзе, вызваляецца ад лёду ў красавіку.

Сярод прытокаў: Ірунгда-Макіт, Аннік, Урмійская Лака, Вялікая Хавагда, Пачан, Сынчуга, Трук, Гірбічы, Курумкан, Уячын, Кукан, Вялікі Ін і інш. У басейне ракі 1039 невялікіх азёр агульнай пдлошчай 32,2 км²[3].

Зноскі

  1. Большой энциклопедический словарь: В 2-х т. / Гл. ред. А. М. Прохоров. М.: Сов. энциклопедия, 1991. — Т. 2. — С. 530. — 768 с. 2 000 000 экз. ISBN 5-85270-044-4 (т. 2.). (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.