From Wikipedia, the free encyclopedia
Умберта Бачоні (італ.: Umberto Boccioni; 19 кастрычніка 1882, Рэджа-дзі-Калабрыя — 17 жніўня 1916, Верона) — італьянскі мастак, скульптар і тэарэтык футурызму.
Умберта Бачоні | |
---|---|
італ.: Umberto Boccioni | |
Дата нараджэння | 19 кастрычніка 1882[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 17 жніўня 1916[1][2][…] (33 гады) ці 16 жніўня 1916[4] (33 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастак, скульптар, рысавальнік, фатограф, мастацкі крытык, мастак-гравёр, дзеяч мастацтваў |
Жанр | фігуратывізм[d], партрэт[3], Ведута[3] і пейзаж[3] |
Вучоба | |
Мастацкі кірунак | футурызм[6] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Бацька — Рафаэле Бачоні, маці — Чэчылія Фарлані.
У 1897 годзе Бачоні наведваў тэхнічны ліцэй, пасля атрымання дыплома супрацоўнічаў з мясцовымі газетамі. У 1901 годзе пераехаў у Рым, навучаўся жывапісу ў Scuola Libera del Nudo (вольная школа аголенай натуры) пры Акадэміі вытанчаных мастацтваў у Рыме. Адначасова разам з Джына Севярыні вывучаў тэхніку пуантылізма ў Джакама Бала (1898—1902). Наведаў Парыж (1902), Берлін і Пецярбург (1903—1904). У 1906 годзе вывучаў імпрэсіянізм і постімпрэсіянізм ў Парыжы. У канцы 1906 — пачатку 1907 наведваў курсы малявання ў Акадэміі прыгожых мастацтваў (Венецыя). У 1907 годзе пасяліўся ў Мілане, дзе пазнаёміўся з прадстаўнікамі футурызму. Асаблівы ўплыў на Бачоні аказаў Філіпа Марынеці — заснавальнік і тэарэтык футурызму ў еўрапейскай літаратуры, аўтара «Маніфеста футурызму» (1909). Бачоні адаптаваў ідэі Філіпа Марынэці да візуальнага мастацтва, выпусціўшы ў 1910 годзе «Тэхнічны маніфест футурыстычнага жывапісу».
Бачоні шмат падарожнічаў і меў магчымасць наведаць шмат музеяў, амаль уступаючы ў сімбіёз з некаторымі мастакамі, за якімі ён назіраў, асабліва з іншых перыядаў, такімі як Мікеланджэла, але таксама з Франчэска Філіпіні, які натхніў яго на даследаванні ландшафту Ламбардыі і працы на сяле, паводле канцэпцый філіпінізму.
Бачоні стаў адным з галоўных тэарэтыкаў руху. Ён таксама вырашыў заняцца скульптурай у 1912 годзе пасля наведвання парыжскіх студый Жоржа Брака, Аляксандра Архіпенка, Канстанціна Брынкушы, Раймона Дзюшан-Віёна і, верагодна, Медарда Роса. У тым жа годзе ён разам з іншымі футурыстамі выставіў свае працы ў галерэі Бернхафма-малодшага, у 1913 годзе была арганізавана выстава скульптур. Працы, створаныя пад уплывам убачанага ў Парыжы, у сваю чаргу аказалі ўплыў на творчасць скульптараў-кубістаў, асабліва Раймона Дзюшана-Віёна.
Пасля пачатку Першай сусветнай вайны Бачоні быў прызваны ў войска, у артылерыйскі полк каля Вероны. 16 жніўня 1916 года ён выпадкова ўпаў з каня падчас трэніровачных практыкаванняў кавалерыі і, атрымаўшы смяротную траўму, памёр на наступны дзень.
Скульптура У. Бачоні «Унікальныя формы бесперапыннасці ў прасторы» (1913) намаляваная на італьянскай манеце наміналам у 20 цэнтаў.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.