Улу-Мухамед хан (Улуг Мухамед, тат. Oluğ Möxämmät, Олуг Мөхәммәт, اولوغ محمد 1405—1445, Казань) — сярэднявечны дзяржаўны дзеяч, чынгізід, золатаардынскі (да 1436), крымскі (1437) і казанскі хан (1438—1445). Сын Ічкіле Хасан аглана, тукайцімурыд. Атрымаў мянушку «Улу» — старшы, у адрозненне ад іншага Мухамеда, якога клікалі «Кічы» — малодшы.
Хуткія факты Улу-Мухамед, хан Залатой Арды ...
Улу-Мухамед |
---|
Олуг-Мөхәммәт |
|
|
Папярэднік |
Кажы-Мухамед |
Пераемнік |
Барак-хан |
|
Папярэднік |
Барак-хан |
Пераемнік |
Барак-хан |
|
Папярэднік |
Барак-хан |
Пераемнік |
Кічы-Мухамед |
|
Папярэднік |
Кічы-Мухамед |
Пераемнік |
Кічы-Мухамед |
|
Пераемнік |
Махмуд (Мамутяк) |
Нараджэнне |
1405 |
Смерць |
1445[1]
|
Род |
Чынгізіды |
Бацька |
Ічкіле Хасан[d] |
Дзеці |
Касім-хан[d], Махмуд[d] і Мустафа[d] |
Нацыянальнасць |
татарын |
Веравызнанне |
іслам |
Закрыць
Заснавальнік Казанскага ханства (1438), заснавальнік Касімаўскага ханства.
Хан Улуса Джучы ў 1419—1423, 1426—1426, 1428. У 1428—1432 вёў зацятую барацьбу за валоданне Улусам Джучы з прадстаўнікамі малодшай галіны дынастыі Тукайцімурыдаў. Пацярпеў паражэнне, бег (1423) у Волжска-Камскую Булгарыю. З дапамогай вялікага князя літоўскага Вітаўта вярнуў золатаардынскі прастол (1426). Распаўсюдзіўшы сваю ўладу на Крым, усталяваў дружалюбныя адносіны з турэцкім султанам Мурадам II. Адправіў пасольства ў Егіпет (1428—1429). У 1431 годзе на суд да Улу-Мухамеда прыязджалі сын і ўнук Дзмітрыя Данскога, якія прэтэндавалі на велікакняжацкі сталец. Хан вырашыў справу на карысць унука, Васіля II Васільевіча.