From Wikipedia, the free encyclopedia
Уладзіслаў Урублеўскі (польск.: Władysław Wróblewski; 21 сакавіка 1875 — 19 жніўня 1951 года) — польскі палітык, юрыст, прэм'ер-міністр Каралеўства Польскага.
Уладзіслаў Урублеўскі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
польск.: Władysław Wróblewski | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Станіслаў Гламбіньскі[d] | ||||||
Пераемнік | Леан Васілеўскі | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Юзаф Свяжыньскі | ||||||
Пераемнік | Ігнацы Дашынскі | ||||||
Нараджэнне |
21 сакавіка 1875
|
||||||
Смерць |
19 жніўня 1951 (76 гадоў) |
||||||
Род | Урублеўскія[d] | ||||||
Бацька | Вінцэнты Урублеўскі[d] | ||||||
Маці | Валерыя з Басоўскіх[d] | ||||||
Веравызнанне | Каталіцкая Царква | ||||||
Адукацыя | |||||||
Месца працы | |||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Скончыў юрыдычны факультэт Ягелонскага ўніверсітэта, дзе ў 1897 годзе атрымаў ступень доктара. У 1900-1912 гадах быў на дзяржаўнай службе, спачатку ў Львове працаваў чыноўнікам у аўстрыйскім Галіцкім намесніцтве, з 1910 года — як прадстаўнік намесніцтва ў Кракаве. У 1912 годзе — на адпачынку. У 1911 годзе ажаніўся. Пасля хабілітацыі ў 1908-1918 гадах быў дацэнтам права ў Ягелонскім універсітэце. У 1917 годзе адмовіўся ад пасады прафесара і, пераехаўшы ў Варшаву, пачаў працаваць у прэзідыуме Рэгенцкай рады. З 19 студзеня 1918 года — кіраўнік Упраўлення прэзідэнта Савета Міністраў Каралеўства Польскага. 4–17 лістапада 1918 года ўзначальваў часовы ўрад Каралеўства Польскага і яго Міністэрства замежных спраў. Ва ўрадзе Енджэя Марачэўскага — у рангу намесніка дзяржаўнага сакратара. Быў заступнікам старшыні польскай мірнай дэлегацыі ў Мінску. З 15 сакавіка 1921 па 9 лістапада 1922 года — польскі пасол у Лондане, з 10 лістапада 1922 па 13 кастрычніка 1925 года — пасол у Вашынгтоне. Падчас знаходжання ў ЗША стаў старшынёй стыпендыйнага камітэта Фонду Касцюшкі. Пасля Майскага перавароту 1926 года быў ненадоўга адхілены ад дзяржаўных спраў і займаўся журналістыкай, у тым ліку быў галоўным рэдактарам «Познаньскай і паморскай газеты». У 1929–1936 гадах быў прэзідэнтам Банка Польшчы. У 1937 годзе выйшаў на пенсію, адначасова атрымаўшы працу ў Школе палітычных навук у Варшаве, дзе працаваў да пачатку вайны ў 1939 годзе. Гады нямецкай акупацыі правёў у Варшаве. Пасля выбуху Варшаўскага паўстання (1944 год) быў высланы ў перасыльны лагер у Прушкаў. Пасля вайны яму было забаронена вяртацца ў Варшаву, і ён пасяліўся ў Лодзі, дзе стаў адным з заснавальнікаў Лодзінскага ўніверсітэта, уладкаваўшыся на пасаду першага загадчыка кафедры.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.