адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Узо́ўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Буда-Кашалёўскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Уза.
Узоўскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Статус | сельсавет |
Уваходзіць у | Буда-Кашалёўскі раён |
Уключае | 7 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Уза |
Дата ўтварэння | 8 снежня 1926 |
Насельніцтва (2019) | 2 457 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 3 |
Афіцыйны сайт |
Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года Калінінскі сельсавет у складзе Уваравіцкага раёна Гомельскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Калініна. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ва Уваравіцкім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Рудзянецкага сельсавета[1]. З 17 красавіка 1962 года ў складзе Буда-Кашалёўскага раёна. У 1976 годзе цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Рудзянец. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Калінінскага сельсавета 11 населеных пунктаў[2]. 17 лістапада 1980 года ў склад Камунараўскага сельсавета перададзены 2 населеныя пункты (пасёлкі Макаўе і Падсямёнаўка)[3]. У 1988 годзе ў адміністрацыйнае падпарадкаванне Бальшавіцкага пассавета Гомельскага раёна перададзена вёска Рассветная[4]. У 1990 годзе скасаваны пасёлак Гудок (зліўся з вёскай Уза)[5]. 17 снежня 1990 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Уза, сельсавет перайменаваны ва Узоўскі. У 2007 годзе Узоўскі сельсавет аднесены да прыгараднай зоны Гомеля[6].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2889 чалавек[7], з іх 94,4 % — беларусы, 3,9 % — рускія, 1,2 % — украінцы[8]; паводле перапісу 2019 года — 2457 чалавек[9].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.