From Wikipedia, the free encyclopedia
Тэарэ́ма Га́ўса — асноўная тэарэма электрастатыкі, якая ўстанаўлівае сувязь паміх патокам напружанасці электрычнага поля праз адвольную замкнёную паверхню і электрычным зарадам, што знаходзіцца ўнутры гэтай паверхні[1].
Фармулёўка тэарэмы:
Паток вектара напружанасці пунктавага зарада праз элемент паверхні dS складае
, дзе праекцыя dS на плоскасць, перпендыкулярную да вектара , накіраванага ад зарада да паверхні.
Велічыня уяўляе сабой цялесны вугал , пад якім з пункта знаходжання зарада бачна паверхня dS. Таму, калі зарад знаходзіцца ўнутры паверхні, яго агульны паток праз замкнёную паверхню роўны
Калі ж поле ствараецца зарадам, які знаходзіцца па-за паверхняй, то яго паток праз паверхню роўны да нуля, таму што любая прамая, якая праходзіць праз гэты зарад, перасякае паверхню цотную колькасць разоў: адзін раз заходзячы ў яе і іншы раз – выходзячы.
Улічваючы гэта, а таксама прынцып суперпазіцыі электрычных палёў, агульны паток праз замкнёную паверхню можна знайсці як суму патокаў кожнага з зарадаў, што стварае поле. Пры гэтым можна ўлічваць толькі тыя зарады, што знаходзяцца ўнутры. Адсюль атрымаем:
Тэарэма Гаўса з'яўляецца вынікам закона Кулона. Яна ўжывальная і да іншых палёў, напружанасць якіх вызначаецца законам, падобным да кулонаўскага. Так, яе можна ўжыць у дачыненні да гравітацыйнага поля, прычым ролю напружанасці будзе выконваць паскарэнне свабоднага падзення, а замест зарада будзе фігураваць маса («гравітацыйны зарад»):
дзе G – гравітацыйная пастаянная.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.