Генры Кавендыш

From Wikipedia, the free encyclopedia

Генры Кавендыш

Ге́нры Ка́вендыш (англ.: Henry Cavendish; 10 кастрычніка 1731, Ніца, Францыя — 24 лютага 1810, Лондан, Вялікабрытанія) — брытанскі фізік і хімік, член Лонданскага каралеўскага таварыства (з 1760 года).

Хуткія факты Генры Кавендыш, Дата нараджэння ...
Закрыць

Скончыў Кембрыджскі ўніверсітэт (1753). Асноўныя працы прысвечаны хіміі газаў і розным раздзелам эксперыментальнай фізікі. Распрацаваў методыку збірання, ачысткі і вывучэння газаў, з дапамогай якой ў 1766 годзе яму ўдалося атрымаць у чыстым выглядзе вадарод і вуглякіслы газ, усталяваць іх удзельную вагу. Вызначыў склад паветра (1781). Спальваючы вадарод, усталяваў хімічны склад вады (1784). З дапамогай электрычнай іскры атрымаў вокіслы азоту і даследаваў іх уласцівасці (1785). Большасць работ Кавендыша у галіне цеплыні і электрычнасці былі апублікаваныя толькі праз шмат гадоў пасля яго смерці (працы па электрычнасці — у 1879 годзе). Кавендыш увёў у навуку паняцце электрычнага патэнцыялу, даследаваў залежнасць ёмістасці электрычнага кандэнсатара ад асяроддзя, вывучаў узаемадзеянне электрычных зарадаў, апярэдзіў закон Ш. Кулона. Упершыню сфармуляваў паняцце цеплаёмістасці. Імем Кавендыша названа ў 1871 годзе фізічная лабараторыя ў Кембрыджскім універсітэце.

Зноскі

1. Lundy D. R. Henry Cavendish // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.

2. Henry Cavendish // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.

3. Кавендиш Генри // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.

4. Henry Cavendish // Gran Enciclopèdia CatalanaGrup Enciclopèdia, 1968.

5. Kindred Britain

6. Lundy D. R. The Peerage

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.