From Wikipedia, the free encyclopedia
Тэадор Рузвельт (Theodore Roosevelt; 27 кастрычніка 1858, Нью-Ёрк — 6 студзеня 1919) — палітычны і дзяржаўны дзеяч, 26-ы прэзідэнт ЗША, лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру (1906) за вялікі ўдзел у заключэнні Портсмундскага міру.
Скончыў Гарвардскі ўніверсітэт (1880), вучыўся ў Калумбійскай (Нью-Ёрк) юрыдычнай школе. Належаў да Рэспубліканскай партыі (з 1880). У 1881—84 дэпутат асамблеі штата Нью-Ёрк. 3 1889 член камісіі палаты прадстаўнікоў кангрэса ЗША па грамадзянскіх прызначэннях. У 1895—97 паліцэйскі камісар Нью-Ёрка. У красавіку 1897 — маі 1898 намеснік ваенна-марскога міністра. Удзельнік іспана-амерыканскай вайны 1898 на Кубе. 3 1899 губернатар штата Нью-Ёрк. 3 1900 віцэ-прэзідэнт ЗША, пасля забойства прэзідэнта У. Мак-Кінлі (з 1897) — Прэзідэнт ЗША (26-ы, 1901—09). Праводзіў экспансіянісцкі знешнепалітычны курс у Лацінскай Амерыцы (палітыка «вялікай дубінкі», захоп амерыканскімі войскамі зоны Панамскага канала ў 1903, акупацыя ўзброенымі сіламі ЗША Кубы ў 1906—09 і інш.). Пасрэднік на перагаворах паміж Японіяй і Расіяй па заключэнні Портсмуцкага мірнага дагавора 1905.
Аўтар гісторыка-літаратурных прац «Ваенна-марскія дзеянні ў вайну 1812 г.» (1880), «Заваяванне Захаду» (т. 1—4, 1889—96) і інш., публіцыстыкі, артыкулаў па арніталогіі, біяграфій палітычных дзеячаў ЗША Г. Морыса, Т. Х. Бентана.
Нобелеўская прэмія міру 1906.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.