Тыягу Мота (парт.: Thiago Motta; нар. 28 жніўня 1982, Сан-Бернарду-ду-Кампу, Бразілія) — італьянскі футбаліст бразільскага паходжання (апорны паўабаронца) і трэнер. Ігрок нацыянальнай зборнай Італіі (2011—2016). У цяперашні час працуе галоўным трэнерам клубам «Балоння».
Хуткія факты Тыягу Мота, Агульная інфармацыя ...
Закрыць
Выхаванец футбольнай школы «Барселоны», за якую гуляў на прафесійным узроўні з 2001 па 2007 гады. Мота згуляў 2 матчы за нацыянальную зборную Бразіліі на Залатым кубку КАНКАКАФ у 2003 годзе. У 2011 годзе дэбютаваў у зборнай Італіі, бо паводле правілаў ФІФА футбаліст мае права раз за кар’еру змяніць «футбольнае падданства», калі ў яго ёсць падвойнае грамадзянства, і ён не быў зайграны ў афіцыйным матчы за нацыянальную зборную. На Залатым кубку КАНКАКАФ Бразілія выступала ў якасці запрошанай зборнай і дадзены турнір для яе не з’яўляецца асноўным кантынентальным спаборніцтвам, у адрозненне ад Кубка Амерыкі.