![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/0/02/034_Ciutat_Esportiva_Joan_Gamper%252C_Futbol_Club_Barcelona_%2528Sant_Joan_Desp%25C3%25AD%2529_%2528cropped%2529.jpg/640px-034_Ciutat_Esportiva_Joan_Gamper%252C_Futbol_Club_Barcelona_%2528Sant_Joan_Desp%25C3%25AD%2529_%2528cropped%2529.jpg&w=640&q=50)
ФК Барселона
футбольны клуб у Барселоне, Іспанія / From Wikipedia, the free encyclopedia
«Барселона» — іспанскі спартыўны клуб, які базуецца ў Барселоне, у аўтаномнай супольнасці Каталонія, Іспанія. Болей за ўсё вядомы сваёй футбольнай камандай. Клуб стаў адным з сімвалаў Каталоніі.
Барселона | ||||
---|---|---|---|---|
![]() | ||||
Поўная назва | Futbol Club Barcelona | |||
Заснаваны | 29 лістапада 1899 | |||
Горад | Барселона, Іспанія | |||
Стадыён |
Камп Ноу Умяшчальнасць: 99 354 |
|||
Уладальнік | асацыяваны член[d] і заўзятарская арганізацыя[d] | |||
Прэзідэнт | Жаан Лапорта[d][1] | |||
Галоўны трэнер | ||||
Чэмпіянат | Ла Ліга | |||
2022/23 | 1 месца | |||
Сайт | Афіцыйны сайт | |||
|
«Барселона» была заснавана ў 1899 годзе групай швейцарскіх, англійскіх і каталонскіх футбалістаў і стала сімвалам каталонскай культуры і каталанізму, дзякуючы чаму існуе памоўка Més que un club («Больш, чым клуб»). «Барселона» была адным з клубаў-заснавальнікаў Ла Лігі ў 1928 годзе, і, разам з «Рэалам» з Мадрыда і «Атлетыкам» з Більбаа, ніколі не пакідала яе. Клуб таксама быў першым яе пераможцам. «Барселона» з’яўляецца адным з самых паспяховых клубаў краіны. Клуб мае даўняе суперніцтва з мадрыдскім клубам «Рэал». Матчы паміж гэтымі двума камандамі называюць Эль Класіка. Клуб з’яўляецца адным з найбольш падтрымліваных каманд у свеце, маючы самы вялікі сярод усіх прыхільнікаў спартыўных каманд ва ўсіх асноўных сацыяльных сетках.
У адрозненне ад многіх іншых футбольных клубаў, «Барселонай» кіруюць прыхільнікі клуба. Гэта другі самы заможны футбольны клуб у свеце з пункту гледжання прыбытку, з гадавым абаротам у 613 млн долараў і трэці самы каштоўны, з коштам у 2,6 мільярда долараў[3][4].