From Wikipedia, the free encyclopedia
Зборная Італіі па футболе прадстаўляе Італію на міжнародных футбольных турнірах і ў таварыскіх матчах. Кіруецца Італьянскай федэрацыяй футбола. Чатырохразовы чэмпіён свету (1934, 1938, 1982, 2006). Мянушка: «Squadra Azzurra» — «Блакітная каманда».
Італія | |||
---|---|---|---|
італ.: Nazionale di calcio dell'Italia | |||
Мянушкі | Azzurri (Блакітная каманда) | ||
Канфедэрацыя | УЕФА (Еўропа) | ||
Федэрацыя | Італьянская федэрацыя футбола | ||
Галоўны трэнер | вакантна | ||
Капітан | Леанарда Банучы | ||
Найбольшая колькасць гульняў | Джанлуіджы Буфон (176) | ||
Найлепшы бамбардзір | Луіджы Рыва (35) | ||
Код ФІФА | ITA | ||
|
|||
Рэйтынг ФІФА | |||
Дзеючы | 4 (1 лістапада 2021) | ||
Найвышэйшы | 1 (лістапад 1993, люты 2007, красавік—чэрвень 2007, верасень 2007) | ||
Найніжэйшы | 17 (ліпень 2015, кастрычнік 2015, верасень 2017) | ||
Першая гульня | |||
Італія 6:2 Францыя (Мілан, Італія; 15 мая 1910) |
|||
Самая буйная перамога | |||
Італія 9:0 ЗША (Брэнтфард, Англія; 2 жніўня 1948) |
|||
Самае буйное паражэнне | |||
Венгрыя 7:1 Італія (Будапешт, Венгрыя; 6 красавіка 1924) |
|||
Чэмпіянат свету | |||
Колькасць удзелаў | 18 (Упершыню 1934) | ||
Найлепшы вынік | Чэмпіён (1934, 1938, 1982, 2006) | ||
Чэмпіянат Еўропы | |||
Колькасць удзелаў | 10 (Упершыню 1968) | ||
Найлепшы вынік | Чэмпіён (1968, 2020) | ||
Кубак канфедэрацый | |||
Колькасць удзелаў | 2 (Упершыню 2009) | ||
Найлепшы вынік | 3 месца (2013) |
Спартыўныя ўзнагароды | ||
---|---|---|
Чэмпіянат свету па футболе | ||
Золата | Італія 1934 | |
Золата | Францыя 1938 | |
Серабро | Мексіка 1970 | |
Золата | Іспанія 1982 | |
Бронза | Італія 1990 | |
Серабро | ЗША 1994 | |
Золата | Германія 2006 | |
Кубак канфедэрацый | ||
Бронза | Бразілія 2013 | |
Чэмпіянат Еўропы па футболе | ||
Золата | Італія 1968 | |
Бронза | ФРГ 1988 | |
Серабро | Бельгія/Нідэрланды 2000 | |
Серабро | Польшча/Украіна 2012 | |
Золата | Еўропа 2020 |
Алімпійскія ўзнагароды | ||
---|---|---|
футбол | ||
Золата | Берлін 1936 | |
Бронза | Амстэрдам 1928 | |
Бронза | Афіны 2004 |
Італьянскі футбол традыцыйна лічыцца абарончым. Каманда гуляе на контратаках, пры гэтым як правіла не забіваючы шмат галоў, але і не прапускаючы. Італьянцы, вядучы ў ліку, кантралююць матч, прымушаючы суперніка расчыняць пазіцыі. Вароты зборнай абараняюць майстры высокага класа. Абарончая тактыка італьянцаў 1960-х гадоў, званая «Катэнача», з'яўлялася прыкладам для пераймання для шматлікіх каманд. У цяперашні час яна ўжываецца рэдка, але калі зірнуць на малюнак гульні нацыянальнай каманды, можна ўбачыць карані гэтай сістэмы. Занадта вялікае захапленне абаронай часта прыводзіла каманду да правалаў на буйных першынствах. Аднак, у спалучэнні з бліскучай атакай, гульня ад абароны занесла Італію ў спісы наймацнейшых каманд (другое месца пасля Бразіліі па дасягненнях на чэмпіянатах свету).
Італьянцы лічацца дрэннымі выканаўцамі пенальці. Пасляматчавыя 11-метровыя каштавалі італьянцам паражэнняў на чэмпіянатах свету 1990, 1994, 1998 гадоў. Аднак менавіта за кошт упэўнена прабітых пенальці зборная змагла выйграць у 2006 годзе ў фінале чэмпіянату свету ў Францыі, пасля таго, як матч завяршыўся нічыйным вынікам 1:1
Чатырохразовы чэмпіён свету (1934, 1938, 1982, 2006).
Двухразовы чэмпіён Еўропы (1968, 2020).
6 верасня 2021 года Італія ўсталявала сусветны рэкорд па матчах без паражэнняў — 36 гульняў запар.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.