From Wikipedia, the free encyclopedia
Тынія́н (англ.: Tinian) — востраў у складзе Марыянскіх астравоў. Частка тэрыторыі Паўночныя Марыянскія астравы. Плошча — 101,01 км². Насельніцтва (2010 г.) — 3 136 чал.
Тыніян | |
---|---|
англ. Tinian | |
Характарыстыкі | |
Плошча | 101,01 км² |
Найвышэйшы пункт | 171 м |
Насельніцтва | 3 136 чал. (2010) |
Шчыльнасць насельніцтва | 31,05 чал./км² |
Размяшчэнне | |
15°00′ пн. ш. 145°38′ у. д.HGЯO | |
Архіпелаг | Марыянскія астравы |
Акваторыя | Ціхі акіян |
Краіна | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Востраў Тыніян знаходзіцца ў 8 км на паўднёвы захад ад вострава Сайпан, аддзелены ад яго Сайпанскім пралівам. Мае часткова вулканічнае, часткова каралавае паходжанне. Большая частка паверхні складзена вапнякамі з вялікай колькасцю карставых пустэч. Яны фарміруюць знакамітыя пячоры Тыніяна. Найвышэйшы пункт — гара Ласо (171 м).
Клімат трапічны пасатны, вельмі вільготны. Сярэдняя тэмпература вагаецца ад 24 да 31 °C на працягу года. Максімум ападкаў прыпадае на верасень (каля 325 мм).
Прырода вострава значна зменена чалавекам. Лясы, якія пакрывалі большую частку сушы, былі знішчаны ў 1920-ыя гг. пры стварэнні плантацый цукровага трыснягу. Прырода таксама пацярпела ад ваенных дзеянняў перыяду II Сусветнай вайны. Былі створаныя пусткі, якія ў пасляваенны час засадзілі пустазельнымі раслінамі накшталт Leucaena Glauca. У нашы дні зараснікі гэтых раслін займаюць значныя тэрыторыі. На ўзбярэжжы вырошчваюць какосавыя пальмы. Фаўна бедная, прадстаўлена птушкамі, яшчаркамі, пацукамі, крабамі.
Першымі насельнікамі Тыніяна былі чамора, якіх у XVIII ст. іспанскія каланізатары перасялілі на Гуам. У спадчыну ад старажытных жыхароў захаваўся мегалітычны помнік Тага. У 1815 г. з Каралінскіх астравоў на Тыніян перасяліліся рэфалуваш.
У 1899 г. востраў перайшоў пад кантроль Германіі, а ў 1914 г. — Японіі. Японцы стварылі плантацыі цукровага трыснягу. Адбываўся працэс перасялення японскіх рабочых і спецыялістаў, а таксама ваенных.
У 1944 г. Тыніян стаў месцам кровапралітных баёў паміж войскамі Японіі і ЗША. Амерыканцы захапілі востраў і ператварылі яго ў моцную ваенную базу. Адсюль у 1945 г. узляталі самалёты для таго, каб скінуць атамныя бомбы на японскія гарады.
У пасляваенную пару Тыніян уваходзіў у склад падапечнай тэрыторыі ЗША, з 1978 г. — у склад Садружнасці Паўночных Марыянскіх астравоў.
Тыніян складае асобны муніцыпалітэт. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Сан-Хасэ. Значную частку вострава займае амерыканская ваенная база, на якой працуюць мясцовыя жыхары. Акрамя таго, тыніянцы займаюцца сельскай гаспадаркай. Вырошчваюць гародніну і разводзяць кароў. На Тыніяне працуюць 2 аэрапорты (грамадзянскі і ваенны), 2 газавыя станцыі і 1 казіно. Развіваецца турызм.
Для аховы прыродных і гістарычных каштоўнасцяў створаны нацыянальны парк.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.