Туркменістан
краіна ў Цэнтральнай Азіі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Туркменістан — краіна ў Сярэдняй Азіі. Мяжуе з Казахстанам, Узбекістанам, Афганістанам, Іранам, мае выхад да Каспійскага мора. Адна з дзяржаў былога СССР. З’яўляецца асацыяваным членам СНД.
| |||||
Гімн: «Дзяржаўны гімн незалежнага, нейтральнага Туркменістана» | |||||
Дата незалежнасці | 27 кастрычніка 1991 (ад СССР) | ||||
Афіцыйная мова | туркменская | ||||
Сталіца | Ашгабат[1] | ||||
Найбуйнейшыя гарады | Ашгабат, Туркменабад, Дашагуз, Туркменбашы, Мары | ||||
Форма кіравання | Прэзідэнцкая рэспубліка з аднапартыйнай сістэмай | ||||
Прэзідэнт | Сердар Бердымухамедаў | ||||
Плошча • Усяго • % воднай паверхні | 53-я ў свеце 491 200 [2] км² 4,9 | ||||
Насельніцтва • Ацэнка (2016) • Шчыльнасць | ▲5 662 544 [3] чал. 10,5 чал./км² | ||||
ВУП • Разам (2017) • На душу насельніцтва |
$104 млрд. ППЗ[4] (95-ы) $18771[5] | ||||
ІРЧП (2014) | ▲ 0,688 [6] (сярэдні) (109-ы) | ||||
Этнахаронім | туркмен, туркменка, туркмены | ||||
Валюта | Манат (TMT, код 934) | ||||
Авіякампанія | Туркменскія Авіялініі | ||||
Інтэрнэт-дамен | .tm | ||||
Код ISO (Alpha-2) | TM | ||||
Код ISO (Alpha-3) | TKM | ||||
Код МАК | TKM | ||||
Тэлефонны код | +993 | ||||
Часавыя паясы | +5 |
Большая частка тэрыторыі занята пустыняй Каракумы, што абумовіла невялікую шчыльнасць насельніцтва. Геалагічная будова тэрыторыі паспрыяла накапленню ў былыя эпохі неверагодных запасаў прыроднага газу, здабыча і экспарт якога фарміруюць аснову бюджэту дзяржавы і дазваляюць ажыццяўляць незвычайныя сацыяльныя праграмы.
Нягледзячы на некаторае паслабленне аўтарытарызму ў апошняе дзесяцігоддзе, сітуацыя з дэмакратыяй і правамі чалавека ў Туркменістане застаецца адной з найгоршых у свеце. Па ступені закрытасці з Туркменістанам можа паспрачацца толькі Паўночная Карэя.