Турайдскі замак
From Wikipedia, the free encyclopedia
From Wikipedia, the free encyclopedia
Тура́йдскі замак (лат.: Turaidas pils), або Тра́йдэнскі замак (ням.: Burg Treiden) — нямецкі цагляны замак у Лівоніі (сучасная Латвія, Сігулдскі край, горад Сігулда, мясцовасць Турайда). Заснаваны ў 1214 годзе па загадзе рыжскага біскупа Альберта фон Буксгеўдэна як фарпост у ліўскай Таарскай зямлі (Трайдэне). Будаўніцтва завершана ў XVI стагоддзі. Згарэў у 1776 годзе. Сучасны выгляд набыў пасля рэстаўрацыі 1973 года.
замак | |
Турайдскі замак | |
---|---|
лат.: Turaidas pils, ням.: Burg Treiden | |
57°10′56″ пн. ш. 24°51′01″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Латвія |
Месцазнаходжанне | Сігулда |
Архітэктурны стыль | цагляная готыка |
Першае згадванне | 1214 |
Дата заснавання | 1214 |
Будаўніцтва | 1214 — XVI стагоддзе |
Матэрыял | цэгла |
Сайт | turaida-muzejs.lv/home_e… |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Пабудаваны на месцы зруйнаванага лівамі драўлянага замка ліўскага князя Каўпа. Замак будаваўся паступова (да XVI стагоддзя) і быў адной з рэзідэнцый рыжскага біскупа. Пасля распаду Лівонскай дзяржавы стаў часткай уласнасці маёнтка Турайда.
Замак згарэў падчас пажару ў 1776 годзе. Рамантычныя руіны прываблівалі турыстаў у XVIII і XIX стагоддзях. У 1936 годзе ў круглай вежы была пабудавана аглядная пляцоўка. У 1973 годзе пачаліся археалагічныя даследаванні і рэстаўрацыя замка, якая цягнулася 25 гадоў. У прыватнасці, цалкам была адноўлена галоўная вежа замка, вышыня якой дасягае 38 метраў.
У 1988 годзе на прылеглай да замку тэрыторыі быў заснаваны Турайдскі музей-запаведнік.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.