From Wikipedia, the free encyclopedia
Трэйсі Шэвалье (англ.: Tracy Chevalier, нар. 19 кастрычніка 1962; Вашынгтон (акруга Калумбія)) — амерыкана-брытанская пісьменніца, аўтар папулярных гістарычных раманаў. Жыве ў Лондане з мужам і сынам.
Трэйсі Шэвалье | |
---|---|
Род дзейнасці | пісьменніца, раманіст, сцэнарыст |
Дата нараджэння | 19 кастрычніка 1962[1][2] (61 год) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Член у | |
Узнагароды і прэміі | |
Сайт | tchevalier.com (англ.) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Шэвалье вырасла ў Вашынгтоне і атрымала адукацыю ў добрай (6-ая ў штаце і 151-ая ў краіне) дзяржаўнай сярэдняй школе горада Бетэсда ў штаце Мэрыленд (Bethesda-Chevy Chase High School), скончыла яе ў 1980 г. Пасля атрымання ступені бакалаўра мастацтваў у каледжы Аберліна ў штаце Агая ў 1984 г., яна пераязджае ў Англію, дзе на працягу некалькіх гадоў працуе ў выдавецкай справе — памочнікам рэдактара мастацтвазнаўчай энцыклапедыі выдавецтва «Мак-Мілан» Macmillan’s Dictionary of Art, а затым адным St. James Press.
У 1993 г. яна паступіла на гадавы курс літаратурнага майстэрства Універсітэта Усходняй Англіі (англ.: University of East Anglia), дзе яе выкладчыкамі былі пісьменнікі Малколм Брэдберы і Роўз Трэймэйн.
Кар’ера Трэйсі Шэвалье пачалася з кнігі «Дзева ў блакітным» (The Virgin Blue), але вядомасць прынёс раман «Дзяўчына з жамчужнай завушніцай», сюжэт якога заснаваны на гісторыі стварэння аднайменнага знакамітага палатна нідэрландскага мастака Яна Вермеера. Экранізацыя гэтай кнігі тройчы намінавалася на «Оскар» у 2004. У рамане «Згараючы ярка», апублікаваным у сакавіку 2007, гаворка ідзе пра двух дзяцей, якія жывуць па суседстве з Уільямам Блэйкам у Лондане ў 1792 годзе. Кніга пісьменніцы «Выдатныя стварэнні» распавядае пра палеантолаг-аматара Мэры Энінг, якая жыла ў Англіі ў XIX стагоддзі.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.